Знайсці
02.01.2023 / 12:122РусŁacБел

Галівудскі акцёр Джэрэмі Рэнер у крытычным стане. З ім здарыўся няшчасны выпадак падчас уборкі снегу

Амерыканскі акцёр, вядомы па ролі Сакалінага вока ў фільмах па сусвеце Marvel, пацярпеў у выніку няшчаснага выпадку, які адбыўся падчас уборкі снегу. Пра гэта паведамляюць Variety і Deadline са спасылкай на прадстаўніка акцёра.

«Мы можам пацвердзіць, што Джэрэмі знаходзіцца ў крытычным, але стабільным стане з траўмамі, атрыманымі ў выніку няшчаснага выпадку падчас уборкі снегу», — сказаў прадстаўнік акцёра.

Ён дадаў, што акцёр знаходзіцца ў бальніцы, дзе «атрымлівае выдатны догляд». Якія траўмы атрымаў акцёр, невядома. Што менавіта з ім адбылося, таксама не паведамляецца.

Deadline паведамляе, што Рэнер быў дастаўлены ў шпіталь верталётам.

Джэрэмі Рэнер — двухразовы намінант на прэмію «Оскар» за галоўную ролю ў фільме «Уладар буры» і ролю другога плана ў «Горадзе зладзеяў». Ён таксама здымаўся ў фільмах «Паляўнічыя на ведзьмаў», «Місія невыканальная: Пратакол Фантом» і шасці фільмах Marvel.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
28
Абуральна
1
0
Ян Бародзіч/адказаць/
02.01.2023
Фільм 2008 г. «The Hurt Locker» (USA) – «Повелитель бури» (RUS) – «Уладар буры» (BLR).

Дакуль мы будзем плесціся ў канве «расейскага свету»?
0
Удакладненне/адказаць/
03.01.2023
Падобна, нейкім чынам патрапіў пад уласны снегаўборшчык :(  

Таксама напачатку не зразумеў, што за "Уладар буры". І навошта расейскую МЕДУЗУ перадрукоўваць? Ёсць жа арыгіналы, там і фотачкі маюцца, дарэчы. 

https://nypost.com/2023/01/02/actor-jeremy-renner-hospitalized-in-critical-but-stable-condition-following-snow-plowing-accident/ 

https://www.tmz.com/2023/01/02/jeremy-renner-new-video-airlift-snowplow-accident-critical-condition-hospital/ 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930