Знайсці
03.01.2023 / 21:181РусŁacБел

Якія інавацыі і тэхналогіі здаваліся шматабяцальнымі, але ў 2022 годзе спынілі сваё існаванне? Ад iPod да Blackberry OS

Выданне Wall Street Journal склала спіс тых вынаходак і інавацый, якія, нягледзячы на ​​створаны ажыятаж у пачатку свайго існавання, не апраўдалі сябе і ў 2022 годзе сышлі на спачын. Унізе коратка пра іх.

Фота: vecteezy

1. Meta Portal (2018—2022)

Нягледзячы на крутыя функцыі з відэазванкамі, Portal так і не атрымаў масавай папулярнасці — нават падчас марафонаў Zoom і буму відэамесенджараў, звязаных з Covid-19. Пасля таго, як Facebook ператварыўся ў Meta і сканцэнтраваўся на сваім асноўным бізнэсе і развіцці метасусвету, кампанія канчаткова адмовілася ад гэтага прадукту.

2. Snap Pixy (2022—2022)

Пакетаў малака хапае на больш працяглы час, чым маленькага жоўценькага дрона Pixy — на фота— і відэаздымкі. Яшчэ па выхадзе Pixy быў на вышыні, але не прайшло і года, як яго вытворца Snapchat апынуўся ў цяжкім фінансавым становішчы і прыпыніў праект.

3. iPod (2001—2022)

Пасля двух дзесяцігоддзяў эксплуатацыі iPod Apple абвясціла ў траўні 2022-га, што спыняе выпуск яго апошняй мадэлі — iPod Touch. Прычына такога рашэння — бессэнсоўнасць на фоне існавання Iphone і іншых прылад для патокавай перадачы музыкі.

4. Google Stadia (2019—2022)

Запушчаны кампаніяй Google воблачны сэрвіс відэагульняў, па грандыёзнай задумцы, павінен быў змяніць гейм-індустрыю. Але замест гэтага Stadia не заваявала папулярнасці ў карыстальнікаў і не выпусціла на сваёй платформе ніводнай папулярнай відэагульні.

5. Amazon Cloud Cam (2017—2022)

Cloud Cam, адна з першых у лінейцы Amazon відэакамер хатняй бяспекі, падключаная да сістэмы разумнага дома Alexa, была хутка выцесненая сваімі больш паспяховымі аналагамі Ring і Blink (таксама ад Amazon). У выніку Cloud Cam быў зняты з вытворчасці і ўсім яго ўладальнікам Amazon прапанаваў замяніць мадэль на больш сучасны Blink Mini.

6. Kindle Newsstand (2011—2022)

Адной са спробаў Amazon падагрэць ажыятаж вакол свайго планшэта Fire было стварэнне Kindle Newsstand — сэрвісу падпіскі на газеты і часопісы. Праз дзесяць гадоў высветлілася, што людзі аддаюць больш перавагі сапраўдным часопісам альбо інтэрнэт-СМІ.

7. BlackBerry OS (1999—2022)

4 студзеня 2022 года кампанія BlackBerry спыніла абслугоўванне свайго праграмнага забеспячэння, на якім працуюць яе старыя, але вельмі надзейныя прылады — другія па значнасці смартфоны ў гісторыі. Тэлефоны BlackBerry на базе Android усё яшчэ працягваюць працаваць, аднак рашэнне кампаніі азначае канец цэлай эпохі супербяспечных прылад.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
04.01.2023
За Google Stadia крыўдна, насамрэч, неблагое было воблачка. Але бібліятэкі яму сапраўды не хапала, што дзіўна, улічваючы магчымасці Гугла. Недалюблі стваральнікі праект.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031