Знайсці
05.01.2023 / 09:461РусŁacБел

Хутка купляць і прадаваць аўтамабілі трэба будзе па новых правілах. Што зменіцца?

З 22 студзеня пачнуць дзейнічаць новыя правілы пра продажы і куплі патрыманых аўтамабіляў. Вывучылі, якія асноўныя змены чакаюць.

Рахунак-даведкі і наяўныя разлікі — усё

Адна з галоўных змен — скасаванне рахунак-даведкі. Ад 22 студзеня прадаўцы патрыманых машын (ІП і юрасобы) губляюць магчымасць прадаваць аўтамабілі, выпісваючы на месцы рахунак-даведку, якая замяняла дамову куплі-продажу. 

Разам з тым у ІП і юрасоб знікае магчымасць прадаваць аўтамабілі за наяўныя. Разлік наяўнымі застанецца магчымым толькі пры ўмове, што прадавец і купец — фізічныя асобы. Аднак, як толькі адзін з бакоў з'яўляецца ІП або юрыдычнай асобай (як у выпадку з аўтакамісамі), здзелку давядзецца праводзіць праз банк. 

Улады мяркуюць, што такія захады дапамогуць у барацьбе з перакупамі. 

У той жа час прадстаўнікі аўтакамісаў бачаць у гэтым дадатковыя перашкоды для вядзення бізнэсу, бо пры адсутнасці магчымасці прымаць яны могуць згубіць частку кліентаў. На іх думку, галоўная нязручнасць безнаяўных разлікаў у тым, што гэта запавольвае сам працэс продажу і робіць немагчымым рэалізацыю транспарту іншагароднім купцам у вячэрні час і выхадныя дні, калі банкі не працуюць. 

Той факт, што новаўвядзенні ў нейкай меры ўскладняць працэс камісійнага гандлю, прызнаюць і ў ДАІ, але запэўніваюць, што менавіта такі працэс афармлення забяспечыць максімальную празрыстасць здзелак.

Такія абмежаванні па разліках наяўнымі з'явіліся летась у суседняй Літве. Там з 1 лістапада 2022-га ўвялі столь на наяўныя разлікі памерам у 5000 еўра. Гэта абмежаванне датычыць усіх здзелак, у тым ліку і продажу аўтамабіляў. Пры гэтым у выключных выпадках прадавец мае права прымаць наяўныя на большую суму. Прадаўцы патрыманых аўто ў Літве таксама крытычна ставяцца да такіх новаўвядзенняў, бо, па іх словах, каля 60% аўто ў Літве набываюць іншаземцы.

Апроч скасавання рахунак-даведкі і забароны на наяўныя разлікі пры камісійным продажы, зменіцца і механізм адчужэння транспартных сродкаў. 

Па новых правілах, дагавор аб адчужэнні транспартнага сродку можа быць засведчаны любым натарыусам. Аднак абысціся без візіту ў ДАІ ўсё адно не ўдасца. Для таго, каб натарыус мог засведчыць дагавор куплі-продажу, аўтамабіль ужо павінен быць зняты з уліку ў ДАІ: мець «транзітныя» нумары і разрэзаны тэхпашпарт з адпаведный адзнакай унутры.

Пры гэтым опцыя афармлення дамовы куплі-продажу ў аддзяленні ДАІ застанецца дасяжнай, як і раней. Адзначым, што паслугі натарыусаў па рэгістрацыі ДКП — платныя, а ў ДАІ — бясплатныя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

Якія машыны сталі самымі прадаванымі ў Беларусі і што яшчэ змянілася на аўтарынку за год

Geely ў Беларусі выпусціў новы бюджэтны седан. Колькі каштуе «народны» аўтамабіль? 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ёсік/адказаць/
05.01.2023
Прыбраць рахунак-даведку трэба было даўно. Прадаў аўто, а новы ўласнік больш за год штрафы табе прывозіць, не рэгіструе на сябе, хадзі ў ДАІ, доказы, што не ты. А рахунак-даведка ў дзьвух экзэмплярах: адзін пакупніку, другі прадаўцу, але не табе, а камісійнай установе. Не зрабіў копію, задзяўбешся ў ДАІ лісты тлумачальныя дасылаць. Не давядзі, Божухна, калі ДТЗ, ды шчэ калі са сьмерцю , сам сканаеш хутчэй, бо аўто твой, але ж ён не твой. Сябра так патрапіў 8 гадоў таму.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера