Знайсці
05.01.2023 / 18:4012РусŁacБел

Зоркі «Рамэа і Джульеты» падалі ў суд на Paramount за аголеныя здымкі

Зоркі «Рамэа і Джульеты» падалі ў суд на кінастудыю Paramount за аголеную сцэну, у якой яны здымаліся падлеткамі ў фільме 1968 года. Алівія Хасі і Леанард Уайтынг, якім цяпер за 70 гадоў, сцвярджаюць, што іх сэксуальна праэксплуатавалі.

Кадр з фільма «Рамэа і Джульета» рэжысёра Франка Дзэфірэлі

Дзве зоркі кінаверсіі Шэкспіравай трагедыі «Рамэа і Джульета», якая была экранізаваная ў 1968 годзе рэжысёрам Франка Дзэфірэлі, падалі ў суд на Paramount Pictures на суму больш за 500 мільёнаў даляраў, сцвярджаючы, што яны падвергліся сэксуальнай эксплуатацыі падчас здымак аголенай сцэны ў фільме, калі яны былі яшчэ падлеткамі. Пра гэта піша The Wall Street Journal.

Алівія Хасі сыграла Джульету, калі ёй было ўсяго 15 гадоў, а Леанарду Уайтынгу, які сыграў Рамэа, было 16. Цяпер ім абаім за 70 гадоў, і яны сцвярджаюць, што кінакампанія Paramount займаецца махлярствам, сэксуальным гвалтам і дамаганнямі. Адпаведная скарга была ўжо імі пададзена ў Вярхоўны суд акругі Лос-Анджэлес штата Каліфорнія.

Паводле скаргі, Франка Дзэфірэлі, які памёр у 2019 годзе, казаў акцёрам, што яны падчас сцэны фільма ў спальні будуць апранутыя ў адзенне цялеснага колеру. Але ўжо ў дзень здымак Дзэфірэлі паведаміў, што зараз яны будуць наносіць касметыку для цела, а камера будзе размешчана такім чынам, каб не было відаць іх аголеных целаў. Аднак непаўналетнія акцёры былі ўведзеныя ў зман, іх знялі аголенымі без іх ведама, што парушала федэральныя і мясцовыя законы.

Адказчыкі па даным пазове паводзілі сябе несумленна і таемна здымалі аголеных або часткова аголеных непаўналетніх дзяцей без іх ведама і згоды. Веданне і паўторнае выкарыстанне сэксуальных выяў і сцэн з непаўналетнімі дзецьмі недапушчальнае ў нашым грамадстве і павінна быць выкаранена, гаворыцца ў пазове.

Рэжысёр сказаў Алівіі Хасі і Леанарду Уайтынгу, што фільм праваліцца без гэтай сцэны, а гэта нашкодзіць іх кар'еры. Абое акцёры пасля заявілі, што ў іх не было іншага выбару, акрамя як зняць сцэну аголенымі з грымам.

Paramount Pictures пакуль што ніяк не каментаваў прэсе гэтай справы. Фонд Франка Дзэфірэлі — арганізацыя, прысвечаная спадчыне рэжысёра — таксама ніяк не пракаментаваў сітуацыю.

Як бы кінастудыя ні імкнулася сказіць сэнс здарэння, гэта, па сутнасці, парнаграфія, падкрэсліваецца ў скарзе.

Фота: Jean-Jacques, AP

Алівіі Хасі і Леанарду Уайтынгу раней было забаронена падаваць якія-небудзь пазовы ў сувязі з інцыдэнтам, бо тэрмін даўнасці здарэння скончыўся. Але ў 2019 годзе ў Каліфорніі быў прыняты закон, які на трохгадовы перыяд адмяняе тэрмін даўнасці за сэксуальны гвалт у дзяцінстве. Гэта трохгадовае акно скончылася ў канцы 2022 года, і незадоўга да ўстаноўленага тэрміна было пададзена мноства пазоваў супраць Рымска-каталіцкай царквы і іншых арганізацый.

Самі акцёры, паводле скаргі, адчувалі душэўныя пакуты і эмацыйны стрэс з моманту выхаду фільма. Фільм жа ў свой час аказаўся паспяховым і быў намінаваны на чатыры прэміі Оскар. У той самай пасцельнай сцэне ў кінакарціне ў кадр папалі голыя грудзі Алівіі Хасі і голыя ягадзіцы Леанарда Уайтынга.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
9
Ха-ха
21
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
0
0
сиси/адказаць/
06.01.2023
ну просто понимаете, склипасовский, чувство (эмоция) оно ведь первично.
понимание переосмысление переживание это
приходит уже потом 
0
Кажан/адказаць/
06.01.2023
Ну чаго разшумеліся?! Захацелася дзядулю з бабулем славы й грошай на старасьці. Тут жа касьцістая з касой ужо на даляглядзе. Трэба ж сабе добрыя хаўтуры справіць ды яшчэ, каб дзецям з унукамі штосьці засталося. Ўсё ок. Памруць і знакамітымі й мабыць з грашыма
2
Agasfer/адказаць/
07.01.2023
Безусловно , в любом суде США они выиграют этот иск И дело здесь не в деньгах, которые разберут юридические фирмы за подготовку и ведение дела ( увы, услуги эти дорого стоят) Вопрос принципиальный и эта практика попадания на большой экран в откровенном порно или через постель должна быть осуждена и наказана. Именно этого и хотят , я так полагаю, эти двое.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930