Знайсці
05.01.2023 / 17:521РусŁacБел

Беларускім тэнісістам дазволілі выступіць на Australian Open

Арганізатары першага ў гэтым годзе тэніснага турніру «Вялікага шлема» заявілі, што не будуць адхіляць ад яго расіян і беларусаў. Ёсць толькі адна ўмова.

Галоўны корт Australian Open. Фота: AP Photo/Kelly Barnes

«Тэнісісты з Расіі і Беларусі могуць удзельнічаць у міжнародных турнірах у індывідуальным парадку — без сцяга і нацыянальнай прыналежнасці, што і адбудзецца на Australian Open — 2023», — гаворыцца ў заяве тэніснай федэрацыі Аўстраліі.

Раней амбасадар Украіны ў Аўстраліі Васіль Мірашнічэнка патрабаваў, каб арганізатары забаранілі расіянам і беларусам удзельнічаць у турніры, як зрабілі гэта летась арганізатары Уімблданскага турніру.

Аднак арганізатары Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі яшчэ ў кастрычніку заяўлялі, што не збіраюцца нікога адхіляць, а ў снежні агучылі папярэдні спіс удзельнікаў. Украінскі дыпламат назваў пазіцыю Tennis Australia «беспрынцыповай» і паабяцаў абмеркаваць сітуацыю з іх кіраўніком Крэйгам Тайлі.

Цяпер у спісе ўдзельнікаў Australian Open — 2023 чатыры беларускія тэнісісты, насупраць прозвішчаў якіх — белыя сцягі. Гэта Арына Сабаленка, Вікторыя Азаранка, Аляксандра Сасновіч і Ілья Івашка. Матчы асноўнай сеткі адзіночных турніраў пачнуцца ў Мельбурне 16 студзеня. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
05.01.2023
Не белоруским а спортсменам лукавого и хатаскрайникам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930