Знайсці
06.01.2023 / 12:181РусŁacБел

Ці бяспечна рабіць ахвяраванні праз Stripe? 

Некаторыя беларускія ініцыятывы для збору данатаў перайшлі на сэрвіс Stripe. Разабраліся, ці надзейны ён і ці бяспечна данаціць з Беларусі.

Лагатып Stripe. Фота: stripe.com

Сэрвіс Stripe надзейны з пункту гледжання цэласці вашых даных: нумара картак і іншых асабістых звестак. Ён дастаткова добра абаронены ў гэтым плане.

Але, у адрозненне нават ад Patreon, дзе бачная толькі агульная сума плацяжу, у Stripe бачныя банку і, адпаведна, сілавікам як сума, гэтак і атрымальнік плацяжу. Пры плацяжах праз яго лёгка даведацца, каму, куды і колькі вы перавялі. Такім чынам, ахвяраваць з беларускай карткі на ініцыятывы, прызнаныя «экстрэмісцкімі», ці ініцыятывы, якія могуць такімі прызнаць, можа быць небяспечна.

Калі вы вырашылі зрабіць такі перавод, варта скарыстацца замежнай карткай (расійскія таксама не пасуюць).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ноўнэйм/адказаць/
06.01.2023
А беларускія ініцыятывы, каторыя перайшлі на stripe, гэтага не ведалі? Ці іх гэта не хвалюе? Думаю, не ўсе тыя, хто данаціць, такія прашараныя у пытаннях бясьпекі асабістай інфармацыі ва ўсіх шматлікіх плацёжных сістэмах..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера