Знайсці
15.01.2023 / 17:303РусŁacБел

Распаўсюджаныя памылкі: як вы можаце пашкодзіць сваю машыну зімой

Некалькі простых крокаў абароняць вашы дворнікі, шыны і многае іншае.

Фота: vecteezy

Не прагравайце машыны на халастым ходзе

Падчас руху аўтамабіль заўсёды праграваецца хутчэй, чым на халастым ходзе. Прагрэў машыны на халастым ходзе — гэта «пустая трата грошай, проста марнаванне паліва», як кажуць спецыялісты. Прагравайце машыну роўна столькі, каб размарозіліся вокны, і не больш.

Фота: pixabay

Не апускайце шкла на вокнах, пакуль яны не адтаялі

Будзьце асцярожныя падчас здымання лёду з вокнаў. Не рэкамендуецца выкарыстоўваць для ачышчэння лабавога шкла вадкасці, напрыклад, цёплую ваду. Замест гэтага завядзіце машыну, і хай абагрэў шкла і кандыцыянер зробяць сваю працу, а вы тым часам выкарыстайце скрабок.

Не варта выкарыстоўваць шклопад'ёмнікі, калі на акне яшчэ ляжыць мароз.

Не забывайцеся размарозіць замкі і ручкі

Калі ліць гарачую ваду на замарожаныя дзвярныя замкі і ручкі, гэта можа пашкодзіць механізмы ўсярэдзіне. Не рабіце гэтага. Лепш выкарыстайце спрэі ці вадкасці для выдалення лёду, якія ёсць у продажы. Але не трымайце гэтыя сродкі ў салоне вашага аўтамабіля: калі замёрзнуць дзверцы — не дастанеце.

Не падымайце дворнікаў перад завеяй

Некаторыя кіроўцы падымаюць дворнікі перад завеяй. Але гэта з часам можа зменшыць прымыканне дворнікаў да лабавога шкла, што можа прывесці да праблем з бачнасцю, асабліва ў снежных умовах. Некаторыя кіроўцы зімою пераходзяць на ​​зімовыя дворнікі.

Фота: vecteezy

Правярайце ціск у шынах

У мароз ціск у шынах падае. Калі ў вас ёсць датчык ціску ў шынах — добра. Калі не — правярайце яго час ад часу ўручную.

Каб даведацца пра рэкамендаваны ціск у шынах аўтамабіля, азнаёмцеся з інфармацыяй, якая звычайна змяшчаецца на ўнутраным баку дзвярэй з боку кіроўцы. Калі прытрымлівацца гэтых патрабаванняў, яны будуць лепш адпавядаць патрэбам вашага аўтамабіля, чым спецыфікацыі на бакавінах саміх шын.

Нагадаем, што правяраць ціск трэба на халодных шынах, а не пасля язды. Язда выклікае нагрэў шын, у выніку чаго паказанні ціску паветра растуць па меры расшырэння паветра, таму сігнальны датчык нізкага ціску выключаецца, даючы вам ілжывае пачуццё бяспекі.

Сачыце за палівам

Вада ў баку — вораг. Калі ў вас у баку назбіраўся кандэнсат, то пры малой колькасці паліва ён можа замерзнуць.

Не пакідайце аўтамабіль брудным

Пакрыццё машыны аўтавоскам абараняе паверхні ад іржы, солі і хімічных рэчываў. Чым часцей вы змываеце соль з аўтамабіля, тым лепш.

Фота: vecteezy

Не ездзіце з лёдам і снегам на аўто

Ехаць, не пачысціўшы ад лёду і снегу вокны і люстэркі перад пачаткам руху, — гэта патэнцыйная аварыя. Важна таксама, каб кандыцыянер быў спраўны і вокны знутры не запацявалі.

Не залівайце ваду замест абмывальніка

Вада можа замярзаць. Зімою трэба выкарыстоўваць толькі зімовы абмывальнік. І правярайце, каб ён адпавядаў марозу, які ў вас чакаецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
36
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
8
0
в следующей жизни я бы хотела бы быть машиной/адказаць/
15.01.2023
каб хто аба мне так забоціўся... а
15.01.2023
Так весна ж на двары. Дождь идёт.
0
и пачалася и скончылася зима/адказаць/
16.01.2023
Satan, Дождь па свете хорошо так прошел
2 раз уже не прокатит ) 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930