Знайсці
10.01.2023 / 10:0322РусŁacБел

«Мы пачалі страляць адзін у аднаго з 10 метраў». Каліновец бачыў твар расіяніна, які ў яго страляў, і апісвае гэты момант

Калі нехта кажа, што гэтая вайна безаблічная, што не бачыш ворага, бо страляюць за сотні кіламетраў, задзейнічаюць дроны, то трэба тады параіць паглядзець, што цяпер адбываецца вакол Бахмута, піша Даратэя Даркава.

Дапамога байцу, параненаму пад Бахмутам. Фота: Міністэрства абароны Украіны

Каліновец і лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч бачыў твар расіяніна, які ў яго страляў. Гэта яго трэцяе раненне, але хлопец гатовы вярнуцца на фронт. 

Цяпер Урбановіч знаходзіцца ў кіеўскім шпіталі. Хлопец быў паранены пад Бахмутам падчас бліжняга бою. Куля трапіла ў грудную клетку і зачапіла лёгкае. Вайскоўцы, якія выносілі Дзяніса з поля бою, атрымалі кантузіі з-за таго, што расіяне закідвалі іх гранатамі, але свайго таварыша ўратавалі.

Дзянісу Урбановічу зрабілі аперацыю ў палявым шпіталі і потым пераправілі ў Кіеў. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі. Там яму зрабілі паўторную аперацыю, бо высветлілася, што куля зачапіла лёгкае. Дзяніс ідзе на папраўку. Лекары сказалі яму, што тэрмін рэабілітацыі можа расцягнуцца на тры тыдні, а, магчыма, спатрэбіцца і болей часу пабыць пад наглядам медыкаў.

Куля, якой параніла Дзяніса Урбановіча. Фота: асабісты архіў

Цягам апошніх шасці месяцаў пра раненні Дзяніса Урбановіча пісалі тройчы. Летам яго кантузіла ад выбуху міны. Тады хлопец меў сур’ёзныя праблемы са слыхам і праходзіў лячэнне. Дагэтуль кантузія дае пра сябе знаць, бо слых на левае вуха аднавіўся не цалкам. Потым, у лістападзе, Дзяніс атрымаў раненне ў руку. Медыкі сказалі хлопцу, што яму вельмі пашчасціла: куля трапіла толькі ў мышцу і не зачапіла сухажылле і косткі. Гэтым разам раненне значна больш цяжкае, але куля захрасла ў грудной клетцы і не трапіла ў сэрца.

Cам Дзяніс Урбановіч кажа, што ў любым выпадку адразу пасля лячэння адправіцца на фронт. «Ніякага адседжвання ў тыле. Маё месца там. Там жа ўсе нашы хлопцы. Разумееце? Мы цяпер адзіная сям’я. Столькі прайшлі ўжо разам, і колькі яшчэ давядзецца прайсці. І мы пройдзем усё разам і пераможам», — заявіў Дзяніс.

Размаўляць доўга пакуль праз раненне Дзяніс не можа. Дый шмат пра што з-за ваеннай тайны яму распавядаць нельга. А загад трэба выконваць.

Калі нехта кажа, што гэтая вайна безаблічная, што не бачыш ворага, бо страляюць за сотні кіламетраў, задзейнічаюць дроны, то трэба тады параіць паглядзець, што цяпер адбываецца вакол Бахмута. Баі ідуць за кожны метр зямлі. Дзяніс распавёў, што нават бачыў твар таго расіяніна, які ў яго страляў і нават паспеў паразмаўляць з ім:

«Яны сядзелі ў акопе, а мы думалі, што там нікога няма. Хаваліся там. Тут я заўважыў іх, калі ўжо быў побач, і адразу: «Гасло!» А яны нешта там пачалі лепятаць. Спытаў: «З якой брыгады?» — а яны нешта зноў там няўцямнае. Ну і стала зразумела, хто гэта.

Мы пачалі страляць адзін у аднаго на адлегласці каля 10 метраў. Так што я добра іх разглядзеў. Яны чорныя, вочы вузкія зусім, можа гэта бураты, ці хто іх там ведае, маленькага росту».

Цяпер жыццё Дзяніса Урбановіча цалкам звязана з Украінай. Ён перакананы, што лёс і яго краіны цалкам залежыць ад таго, як будуць разгортвацца падзеі на франтах Украіны. Дома ў Дзяніса ў ціхай вёсцы Міхалкавічы пад Лагойскам засталіся бацька з двума братамі, сястрой і пляменнікам. Дзяніс — старшы сын у сям’і.

Фота: асабісты архіў

Урбановіч заявіў пра сябе яшчэ падчас абароны Курапатаў, калі грамадскасць пратэставала супраць будаўніцтва спартовага комплексу каля ўрочышча Курапаты. Потым, па рэкамендацыі сустаршынь «Маладога фронту» Паўла Севярынца і Змітра Дашкевіча Дзяніса абралі лідарам «Маладога фронту». Ён быў нязменным удзельнікам варты ў Курапатах каля рэстарацыі «на костках» «Поедем-поедим».

Пасля затрымання ў 2021 годзе Дзяніса сілавікі так моцна збілі, што ў хлопца былі вельмі сур’ёзныя праблемы з ныркамі. Потым, праз пару месяцаў, зноў затрыманне.

Хлопцы спрабавалі тады трапіць у суседнюю Украіну праз тэрыторыю Расіі і таму спачатку прыехалі ў Мазыр. Тады яго з сябрам Віталём Трыгубавым так збілі сілавікі ў мясцовым ізалятары, што хлопцы мачыліся крывёй і, як толькі змаглі самастойна хадзіць, перабраліся на тэрыторыю Украіны.

Дзяніс Урбановіч кажа, што для яго ўвогуле не было нават пытання: што рабіць, калі пачалася вайна. Дзяніс не ўдзельнічае ў спрэчках, якія час ад часу адбываюцца ў асяроддзі беларусаў у замежжы. Палітык, якому сімпатызуе Дзяніс, — Зянон Пазняк. Кажа, што цалкам падзяляе яго погляды і падтрымлівае яго пазіцыю.

Пакуль жа ў прыярытэце знаходзіцца толькі служба ў войску. «Трэба набліжаць перамогу ўсімі сродкамі, і ўсё павінна быць задзейнічана дзеля гэтай мэты», — кажа Дзяніс.

Чым можна патлумачыць такую адданасць сваёй справе? Можа, тут сваю ролю адыграў той факт, што Дзяніс у сям’і быў старэйшым з дзяцей і раней стаў дарослым, навучыўся браць адказнасць. У яго ёсць такая рыса, як самадысцыпліна. Ён навучыўся змагацца за тое, ва што верыць, нягледзячы на перашкоды і цяжкасці.

Дзяніс лічыць, што цяпер усе сілы трэба накіраваць на дапамогу Украіне. Ён кажа: «Калі беларус выехаў за межы краіны, то варта яму падумаць, якім чынам ён можа наблізіць перамогу. Калі не навучаны зусім вайсковай справе, то гэта не страшна, бо патрэбныя медыкі, БПЛа, кіроўцы аўтамабіляў ды папросту рукі для тылавой працы».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Даратэя Даркава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
225
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
7
Сумна
15
Абуральна
16
3
Максим Дизайнер/адказаць/
12.01.2023
Змагар

Нет там никаких узбеков. Совсем уже стыд потеряли, узбеки, чеченцы, буряты, татары, "негры" у них - одно и то же. Арии копыльские, мля. И это вы про 1.4 тысячи не рублей?Или вы над узбеками издеваетесь?Не волнуйтесь, узбеки в Москве в своих кафе готовят и едят только телятину и баранину, пьют только листовой чай, а не труху из пакетиков. Живут в 4-х остановках на метро от Кремля, лично возле офиса во дворе видел. А вы дальше сказки про узбеков травите.
1
вы хотя бы википедию бы открыли/адказаць/
12.01.2023
Valadzimir, на что рассчитана ваше вранье? зачем распространять ваше лжетрактование генетических исследований генофонда славян? Тем более, что оно есть в оригинале в свободном доступе (на английском). В этом исследовании как раз говориться, что большинство беларусов относятся к гаплогруппе R1a (более 51%), ближе всего к нам как раз таки поляки - у них эта гаплогруппа встречается у 57%, у украинцев 45%, а вот у русских все зависит от региона - те, кто живет в европейкой и южной (юго-западной) части рф - 47-55%, а вот у тех "русских", которые живут на севере (и за Уралом) - у них уже преобладает гаплогруппа N1a1a (41%) - вот она и распространена у финно-угорских народов. Если отвлечься от подгрупп, то основная гаплогруппа, в которую входят славяне - это R. А вот N - это северные народы, J - Кавказ, часть Азии, C - в восточной и центральной Азии и тд. 
05.06.2023
Pieramoha za ukraincami j bielarusami. Rusy, zdavajciesia, pucin kaput
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930