Знайсці
09.01.2023 / 23:3911РусŁacБел

«Як у Пугачовай»: былы віцэ-прэм'ер Мацюшэўскі выставіў свой элітны катэдж у Мінску на продаж за 3,2 мільёна рублёў 

Абвестка аб продажы катэджа банкіра і былога віцэ-прэм'ера з'явілася напачатку новага года. На рэкламных фота пакояў — навагодняя атрыбутыка. Мільянер хоча атрымаць за свой катэдж з гламурнымі інтэр'ерамі 1 200 000 даляраў. У доме некалькі ванных пакояў, джакузі. Прычына продажу невядомая, але вядома, што эканамічная справа супраць банкіра не закрытая. 

Абвестка аб продажы дома ў завулку Ржавецкім з'явілася на сайце Realt.by. Дабаўлена шмат фота. 

Свой дом каля вадасховішча Дразды прадае Васіль Мацюшэўскі — старшыня праўлення Банка БелВЭБ, былы віцэ-прэм'ер. 

Плошча ўчастка — 11 сотак, плошча самога катэджа — 289,6 м², з іх жылая — 111,2 м². 

Мацюшэўскі мае рэпутацыю піжона: ён сачыў за сваім гардэробам і мог пісьменна выказваць свае думкі. 

Інтэр'ер дома ў яго таксама з прэтэнзіямі. «Дом, як у Пугачовай», — сказаў нам рыэлтар. Гэта, можа быць, і перабольшанне, але гэта не сціплая абстаноўка: гзымсы, вітражы і нават месцамі пазалота. Фота гавораць самі за сябе. 

Што змусіла Мацюшэўскага прадаваць катэдж, невядома. 

Але нядаўна ён быў фігурантам крымінальнай справы Банка БелВЭБ — мы падрабязна асвятлялі гэтую гісторыю. Арыштоўвалі і самога Мацюшэўскага, і яго топ-менеджараў. 

На выкуп сваіх супрацоўнікаў Мацюшэўскаму прыйшлося браць вялікія грошы ў Ігара Шувалава — старшыні расійскага Знешэканомбанка. 

Чытайце таксама: Арышту Мацюшэўскага папярэднічаў яго канфлікт з Калаўрам, і пагоны за гэта ўчапіліся. Падрабязнасці

Чытайце таксама: Мацюшэўскі развітаўся з БелВЭБам пасля гісторыі з арыштам і выкупам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
10.01.2023
это ж сауна. не?

а. забыла, что вы кроме казармы вы нигде не бывали. и что вам полок сауны периной кажестся
10.01.2023
«Предводитель команчей жил, однако, в пошлой роскоши», — думал Остап(c)
0
Почувствуйте разницу/адказаць/
11.01.2023
Один банкир увлекался покупкой "Ев" в Нацмузей, другой - работ Осташова на камин в собственном коттедже. Но вкус надо признать есть у обоих.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера