Знайсці
15.01.2023 / 16:161РусŁacБел

Папесціце сябе: найлепшыя зімовыя ванначкі для ног

Восенню і ўзімку нашым нагам прыходзіцца цяжка, бо мы хаваем іх ад маразоў у тоўстых шкарпэтках і цёплым абутку. Так што варта даць ім магчымасць расслабіцца, і лепш за ўсё зрабіць гэта з дапамогай расслабляючых ваннаў. Мы прапануем вам некалькі хуткіх, камфортных і эфектыўных працэдур, якія можна зрабіць у хатніх умовах.

Фота: pixabay.com

Травяная ванна для ног

Зімой скура на ступнях часта бывае сухая і мазолістая. Добрым рашэннем будзе набыць для яе якасны крэм, але варта і разнастаіць догляд за нагамі спецыяльнымі ванначкамі. Рабіць іх лепш увечары перад сном.

Сярод хатніх сродкаў для сухой і мазолістай скуры варта адзначыць травяныя ванначкі. Падчас іх можна выкарыстоўваць розныя зёлкі, у тым ліку мяту, рамонак, аксаміткі, лісце бярозы ці крываўнік. Некалькі сталовых лыжак зёлак, якія вы выбралі, трэба дадаць у цёплую ваду, а потым патрымаць ногі ў растворы каля 10 хвілін.

Ванначка для ног з марской соллю

Падрыхтаваць такую ванну можна хутка, а эфект ад яе выразны. Пасля гэтай ванначкі ногі менш ацякаюць і стамляюцца, а сама працэдура мае расслабляльны і абязбольвальны эфект. Каб яе зрабіць, трэба ўзяць 1-2 літры вады і закіпяціць яе ў вялікім посудзе з паловай шклянкі марской солі. Вада павінна быць хатняй тэмпературы, таму лепш пачакайце, пакуль яна астыне. Толькі пасля гэтага можна апусціць ногі ў сумесь і расслабіцца.

Догляд за нагамі з харчовай содай

Сумесь для ног з содай — цудоўны выбар для людзей, якія хочуць прыбраць мазалі і памякчыць скуру на нагах. Набярыце ванначку цёплай вады і растварыце ў ёй 2 чайныя лыжкі харчовай соды з горкай, вымочвайце ногі ў гэтай сумесі каля 5-10 хвілін. Пасля ванны высушыце ногі і нанясіце на іх крэм, напрыклад, з мачавінай у саставе. Калі дадаць у ваду некалькі кропель алею чайнага дрэва ці лаванды, ванначка будзе яшчэ больш расслабляльная.

Мёд і алей салодкага міндалю для ног

Калі хочаце ўвільгатніць і ачысціць ногі, а таксама падарыць сабе некалькі хвілін расслаблення, вам спатрэбіцца трохі мёду і алею салодкага міндалю. Гэты раствор таксама мае антыбактэрыяльныя ўласцівасці. Каб яго згатаваць, спатрэбіцца чайная лыжка вадкага мыла, чайная лыжка ванільнага экстракту, чайная лыжка мёду, літр вады і дзве чайныя лыжкі алею салодкага міндалю. Спачатку закіпяціце ваду, потым дадайце астатнія інгрэдыенты, перамяшайце, трохі астудзіце і трымайце ногі ў сумесі 15 хвілін.

Нашто парыць ногі ў воцаце? Просты сродак ад праблем, пра якія не прынята гаварыць

Роўная пастава можа быць не такой карыснай, як здаецца. Тлумачым, як трымаць хрыбет здаровым

«Туфлі-забойцы». Як насіць абцасы без шкоды здароўю, а не з ахвярамі ў імя жаноцкасці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
ма зайка/адказаць/
15.01.2023
ванначка для ног, крылаў і хваста...
а ванначка для вушэй ё?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера