Знайсці
13.01.2023 / 12:204РусŁacБел

Як і ямка. Новыя дзіцячыя вершы Андрэя Скурко

Нашанівец Андрэй Скурко напісаў у турме вершаваную азбуку для дзетак, і для апошняй літаркі «Я» ў яго атрымалася ажно два вершы, прытым вельмі розныя. Аж не ведаеш, які выбраць, бо «адзін такі мілы, а другі такі прыкольны», піша ў фэйсбуку жонка Андрэя Паўліна. А які больш даспадобы вам і вашым малым?

1. Я знайшоў у садзе ямку,
Ў ямцы той ляжала яйка.
Хто б там мог яго згубіць?
Дыназаўры, можа быць?
Тут праходзіў, пэўна, яшчар,
Кошык яек нёс у пашчы.
Наш язмін панюхаць стаў —
Яйка ўпала ля куста.
Яшчар, дзе Вас дашукацца?
Можа, у яшчаркі спытацца?..

2. Неяк ярам крочыў як,
Еў ён яблык і бурак.
І якісьці іншы як
З ім пачаў размову так:
— Як вы, як?
— Як я? Як як!
Як яшчэ быць можа як?
Калі быў бы я не як,
Быў бы, можа, сяк і так,
Але як я, як-ніяк,
Як не можа быць хоць-як!
— Ну а як сям’я, сваяк? —
Запытаўся зноўку як.
— Як і я, там кожны — як,
Так адказваў яму як.
Доўга-доўга як і як
Размаўлялі неяк так.
І адзін быў як як як,
І другі быў як як як.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
13.01.2023
"«адзін такі мілы, а другі такі прыкольны», піша ў фэйсбуку жонка Андрэя Паўліна. А які больш даспадобы вам і вашым малым?"

прабачце, але
ніякі
0
Маладзетная маці/адказаць/
14.01.2023
Як сям'я, сваяк
Запытаўся як
-- гэта ўжо скарагаворка. Для майго малога (3,8) занадта складана. Для старэйшых, напэўна, цікава. Але ўсё разам -- гэта цудоўна!!!
0
Дарадца Вінцука Вячоркі/адказаць/
18.01.2023
Anatol Starkou, спадар Анатоль, лепей ужо давайце спасылку на свой Фэйсбук, або дзе вы сваю творчасць змяшчаеце. Заадно, можа, пабачым фотаздымкі з бруклінскімі краявідамі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера