Знайсці
13.01.2023 / 23:292РусŁacБел

«Альгерд ужо не той»: на ютубе з’явіўся файны праект па гісторыі

Беларусы запусцілі YouTube-канал для школьнікаў, настаўнікаў і бацькоў, дзе весела і стылёва, а галоўнае — на роднай мове, — ствараюць відэаўрокі па гісторыі Беларусі. Каманда праекта пачала з 6-га класа, але ў планах відэа і для іншых класаў, а таксама гульні і цікавыя факты пра Беларусь, піша CityDog.

У каментарыі CityDog.io стваральнікі YouTube-канала расказалі, што галоўная мэта праекта — гэта «вывучаць гісторыю Беларусі па-беларуску, як бы гэта дзіўна ні гучала».

«Пасля пэўных падзей шмат сем’яў расцерушыла з родных гнёздаў па свеце. Часта дзеткі не маюць магчымасці вывучаць гісторыю Беларусі ў тых школах, дзе яны апынуліся. А ведаць сваю гісторыю, мы лічым, фундаментальна важна для сваёй адметнасці і ідэнтычнасці. Таму мы з сябрамі-аднадумцамі сабраліся і вырашылі рабіць гістарычны праект на роднай мове, які будзе месціцца на YouTube», — дзеляцца аўтары.

Па словах каманды, мэтавая аўдыторыя праекта — у першую чаргу дзеткі, якія апынуліся па-за межамі краіны і не маюць належнай магчымасці вывучаць гісторыю Беларусі. Але аўтары відэаўрокаў спадзяюцца, што і вучням у беларускіх школах будзе цікава далучыцца.

«Хочам дагрукацца і да настаўнікаў, якія працуюць у школах. Верым у тое, што наш унёсак дапаможа ім разнастаіць іх выкладанне матэрыялу», — спадзяюцца аўтары YouTube-канала.

Далучыцца да праекта можна ў інстаграме і на ютубе, тым больш што каманда вельмі чакае зваротнай сувязі, прапаноў і водгукаў:

«Хто ведае і паважае гісторыю, мае будучыню. Таму, як той казаў, палец уверх, цісні званочак і не забывайся падпісацца на нашу старонку. І шчасця вам будзе ад мора да мора».

Чытайце таксама:

Паглядзіце, якая прыгажосць! Беларус атрымаў «золата» ў прэстыжным брытанскім конкурсе за дызайн упакоўкі піцы

Памятаеце, Андрусь Горват з сябрамі набылі замак? Тут класны спосаб іх падтрымаць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Грышка /адказаць/
14.01.2023
Дзякуй! Цудоўная праца! Людзі, маладыя ды старыя, павінны ведаць свае карані. Беларуская самапавага залежыць ад веданьня нашае сапраўднае гісторыі й спадчыны як годны народ.
2
Valadzimir/адказаць/
14.01.2023
Хто-небудзь патлумачце, калі ласка, якая-такая глыбокая думка (ідэя) хаваецца за недарэчна-дзіўнай назвай гэтага "гістарычнага" праекта "Альгерд ужо не той...", а таксама за ягонай дзіўнай "афішай" з малюнкам фігуры Вялікага Літоўскага князя Альгерда, сідзячай на... маманце? Таксама вельмі дзіўна выглядае анімацыйная застаўка да першага раздзелу праекта "Найстаражытнейшыя людзі на беларускай зямлі", у якім гаворка йдзе пра неандэртальцаў і краманьёнцаў, але на ёй (застаўцы) чамусьці той самы малюнак князя Альгерда вярхом на маманце.  
Пакуль што ў мяне склалася уражаньне, што вось гэткае прымітыўна-"гумарыстычнае", разьлічанае на падлеткаў, "арыгінальнічаньне" дарослыя аўтары праекта лічаць "вясёлым і стылёвым", і ўзьнікла вялікае падазрэньне, што якраз яно для іх зьяўляецца самамэтай. А што да гісторыі, то вельмі падобна на тое, што пад гэтай шыльдай яны будуць "заліваць у глузды" сваіх маладых, і не вельмі, слухачоў яе прафанацыйна-хлусьлівую "невероятную" трактоўку. І, як здаецца, выказаныя здагадкі пераканаўча пацьвярджаюць самыя апошнія секунды відэароліка, калі прагучаў "арыгінальны" "жарт" пра "чорную панду з Нясьвіжа" з наступным хіхіканьнем маладзенькіх дзяўчат.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера