Знайсці
16.01.2023 / 09:142РусŁacБел

Стартаваў Australian Open. Якія вынікі беларусаў

У Мельбурне стартаваў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе. У беларусаў розныя вынікі.

Вікторыя Азаранка. Фота: БелТА

Так, Вікторыя Азаранка перамагла ў двух сэтах прадстаўніцу ЗША Сафію Кенін — 6:4, 7:6 (7:3).

Нагадаем, што Вікторыя выйгравала турнір у 2012 і 2013 гадах.

Аляксандра Сасновіч (38) таксама ў двух сэтах перамагла чэшскую тэнісістку Брэнду Фрухвіртаву (136) — 7:5, 6:2.

Пятая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка заўтра ў першым раўндзе сустрэнецца з чэшкай Тэрэзай Марцінцавай.

А вось Іллю Івашку не пашанцавала. У першым крузе ён саступіў нідэрландскаму тэнісісту Ботыку ван дэ Зандсхюлпу — 3:6, 6:3, 5:7, 3:6.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0
1
Мангол/адказаць/
16.01.2023
Ці нехта заўзее за тых, кто гуляе пад сцягам ЛукаХунты?
0
Руслан/адказаць/
16.01.2023
Арине Соболенко желаю покинуть зелёный континент как можно раньше. 
Хоть бы завтра :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930