Знайсці
16.01.2023 / 15:561РусŁacБел

Аксамітная брутальнасць. На праспекце Пераможцаў прадаецца кватэра з незвычайным дызайнерскім інтэр'ерам

На трохпакаёўку з заўважным дызайнам у ЖК D3 звярнуў увагу канал «Будні рыэлтара. Мінск».

Жылы комплекс D3 — прэміум-класа. Там ёсць закрыты паркінг, прыгожыя холы і калідоры, хуткасныя ліфты, сістэма кантролю доступу, відэаназіранне, ахова і г.д. Ён размешчаны ў экалагічна чыстай і прыгожай частцы Мінска — насупраць возера Дразды і заказніка «Лебядзіны».

Плошча трохпакаёвай кватэры — 127 м2, два санвузлы, два балконы, у ёй «выдатны панарамны выгляд з вокнаў», «якаснае аздабленне ўсіх памяшканняў з выкарыстаннем імпартных матэрыялаў, бытавая тэхніка і сантэхніка прэміум-класа».

Увагу прыцягвае дызайн кватэры. «Думаю, гэта вельмі модна і дорага. Але мне абсалютна несімпатычна. А вам як?» — піша канал «Будні рыэлтара. Мінск».

Цана — каля 470 000 даляраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
25
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
16.01.2023
500к за бетонный мешок в поле посреди НИЧЕГО в ГУЛАГе в стране без будущего :) Вайтишничков не всех постригли еще
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930