Знайсці
16.01.2023 / 16:202РусŁacБел

Цяпер афіцыйна. Выдавецтва «Янушкевіч» пазбаўлена права выдаваць кнігі ў Беларусі

Пра гэта паведаміў Андрэй Янушкевіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Цяпер цалкам афіцыйна вядома, што выдавецтва «Янушкевіч» пазбаўлена права выдаваць кнігі ў Рэспубліцы Беларусь.

Больш недальнабачнага, антыкультурнага, антыбеларускага кроку з боку Міністэрства інфармацыі ўявіць сабе было цяжка. Падзенне ў «Западно-Русскій край» ідзе поўным ходам.

Нічога ж не губляем, за намі Масква! У Беларусі дзеці і дарослыя не ўбачаць новых кніг пра Гары Потэра, Ведзьмара, Гаспадара Ледзянога Саду. Не будзе выданняў нобелеўскіх лаўрэатаў, бо ж менавіта дзякуючы нам загучалі па-беларуску такія «шкодныя» галасы Маркеса, Памука, Ісігура і Мюлер. Нашто жыхарам Беларусі шведскія і польскія дэтэктывы па-беларуску, фантастыка і фэнтэзі ад прызнаных майстроў жанру?

Адказна заяўляю, што ніводнай экстрэмісцкай кнігі мы не выдалі. Кожная наша кніга мае свае мастацкія, навуковыя і пазнавальныя вартасці, кожнай ганарымся. І, выдаючы іх, кіраваліся культурнымі прынцыпамі, ігнаруючы палітыку і ідэалогію.

Але культура — гэта не тое, што ўласціва ўладам і чыноўнікам у Беларусі, гэта для іх нешта незразумелае, таму небяспечнае.

Наша выдавецтва па-ранейшаму будзе выдаваць кнігі. Нішто не страчана. З’яўляюцца новыя магчымасці.<…>

А Міністэрства інфармацыі вітаем у гісторыі, у якую вы ўваходзіце ў які ўжо раз у вельмі непрывабным выглядзе», — напісаў Андрэй Янушкевіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
20
0
падсудак/адказаць/
16.01.2023
Вось вам і суддзя Русецкі. За невалоданне тытульнай дзяржаўнай мовай (бо не можа без памылак напісаць у пастанове беларускія назвы кніг) ён дастойны спагнання на карысць рэспубліканскага бюджэту 640 рублёў. Ну і прызнання яго профнепрыдатным недавукам.
0
тэатар зачынены/адказаць/
16.01.2023
1. Ці будзе што-небудзь выдавацца ў Летуве ці Польшчы з магчымасцю набыць праз інтэрнэт? 2. (Пытанне рытарычнае, але) ці існуе верагоднасць, што таго ж Гары Потэра не прапусціць праз мяжу?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930