Знайсці
17.01.2023 / 15:356РусŁacБел

«На падтанцоўцы ў расійскіх куратараў». Пасол Украіны даў адлуп беларускаму тэлебачанню

Пасольства Украіны ў Беларусі накіравала ноту ў МЗС краіны з-за праграмы на беларускім тэлебачанні. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку пасол Ігар Кізім.

У праграме быў прадэманстраваны сюжэт пра Георгія Заракішвілі, які нібыта спрабаваў трапіць ва Украіну з дапамогай пасольства, каб там ваяваць на ўкраінскім баку.

«Не буду пераказваць усё трызненне гэтага «сюжэта», яго лёгка знайсці на ютубе. Скажу адразу, што пасольства накіравала адпаведную ноту пратэсту ў МЗС Рэспублікі Беларусь. Сцісла сутнасць у тым, што гэты «аўтар» сцвярджае, што пасольства нібыта з'яўляецца «вярбовачным цэнтрам» для адпраўкі «наёмнікаў» ва Украіну», — напісаў Кізім.

Ён назваў інфармацыю, паказаную ў сюжэце, хлуснёй, маніпуляцыямі і крывадушнасцю.

«Прытым мантаж падсюжэтаў настолькі заблытаны, што асноўная лінія часам губляецца.

Выразна відаць чарговы ўсплёск антыўкраінскай істэрыі на вядучым дзяржканале беларускага тэлебачання і пошук так званых «кампраметуючых» матэрыялаў для правакацый супраць пасольства і яго супрацоўнікаў.

Пытанне — які сэнс ва ўсёй гэтай хлусні, маніпуляцыях і крывадушнасці для беларускага боку? Я яшчэ магу зразумець расійскі інтарэс, але беларускі… Як тут не ўспомніць пра леташнюю кагэбэшную «аперацыю» па «выяўленні шпіёнаў» сярод супрацоўнікаў пасольства (прылічылі нават нашых ахоўнікаў), у якой вельмі моцна тырчалі эфэсбэшныя «вушы», — канстатаваў Кізім.

Пасол прапанаваў журналістам расказаць пра падрыхтоўку расійскіх мабілізаваных на беларускіх базах і гібель 44 чалавек (у тым ліку пяцярых дзяцей) у выніку ракетнага ўдару ў Дняпры.

«Ну і два словы пра крывадушнасць. Такім, як Кацюша, і іх куратарам хацелася б сказаць: калі вы гаворыце пра нібыта «замежных наймітаў» ва Украіне (замежнікі, якія ваююць у рэгулярным украінскім войску выключна для абароны ўкраінскага народа ад расійскіх захопнікаў), то варта сказаць і пра расійскіх прызыўнікоў-«мобікаў», якія цяпер праходзяць падрыхтоўку на беларускіх палігонах і адпраўляюцца ваяваць на ўкраінскі Данбас і іншыя ўкраінскія тэрыторыі забіваць украінцаў, у тым ліку і бацькоў дзяцей, пра якіх гаворыцца ў паказаным сюжэце.

А яшчэ трэба было б сказаць пра тых 453 украінскіх дзяцей, якія былі забітыя расійскімі вайскоўцамі з 24 лютага 2022 года, як і пра ўкраінцаў, якія гінуць ад расійскіх ракетных нападаў і абстрэлаў мірных украінскіх гарадоў амаль кожны дзень», — піша пасол.

«Чаму так «гучна» маўчаць пра гэтае злачынства? Паспрабую адказаць. Для гэтага трэба быць сумленным журналістам, а не прадажным «прапагандыстам» на падтанцоўках у сваіх расійскіх куратараў.

А яшчэ думаць і добра ведаць матэрыял, перш чым «укідваць» у эфір лухту, падобную да «кацюшынай». І, у гэтым кантэксце, парада — уважліва слухаць/глядзець мае інтэрв'ю, а не займацца маніпуляцыямі і не «разганяць» да бяскрайнасці свае прапагандысцкія фантазіі», — рэзюмаваў Ігар Кізім.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
187
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
5
5
Антко/адказаць/
17.01.2023
Янка, А вось калі ў Украіны Крым забралі, развязалі вайну на Данбас, штосьці я не памятаю хвалю абурэнняў з боку беларусаў
0
Янка/адказаць/
17.01.2023
Антко, значыць не сачыў.
Большасць беларусаў супраць лукі і супраць рюзкага міра
0
Брэст сіла/адказаць/
17.01.2023
Добра адказаў чалавек.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930