Знайсці
19.01.2023 / 15:029РусŁacБел

У Мінску адкрылася першая крама па продажы беларускіх ноўтбукаў

Гандлёвы павільён па продажы ноўтбукаў беларускай вытворчасці пачаў працу ў Мінску ў гандлёвым цэнтры «Сталіца» — гэта першы фізічны гандлёвы пункт, у якім можна набыць прадукцыю пад брэндам H-book, паведамляе Myfin.by.

Фота: Мінгарвыканкам

Кіраўнік дэпартамента камп'ютарнай тэхнікі ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Гарызонт» Раман Шчапакін запэўніў журналістаў, што па якасці і прадукцыйнасці айчынная тэхніка нават пераўзыходзіць падобныя мадэлі найлепшых сусветных брэндаў. Ён таксама падзяліўся параметрамі ноўтбука: вага — 1,8 кг, памер экрана — 15 цаляў, перыяд аўтаномнай працы — да 8 гадзін.

Цана — 1599 рублёў. Па яго словах, яна «рэкамендавана вытворцам і адзіная для ўсяго рынку».

Выпуск беларускіх ноўтбукаў планавалі пачаць на прадпрыемстве «Гарызонт» у лістападзе 2022 года, аднак старт вытворчасці прыйшлося перанесці на месяц. Раней паведамлялася, што першапачаткова ў айчынным партатыўным камп'ютары будзе каля 12% кампанентаў беларускай вытворчасці, але з часам іх доля можа вырасці да 35%.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
31
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
3
Максим Дизайнер/адказаць/
20.01.2023
Зинаида

Так а чего твой полковник пол жизни на заводе по сбору шестеренок отпахал, а не микросхемы паял, как японцы?
0
Железный Дровосек /адказаць/
20.01.2023
Хіба шта пад патэльню падкласці. Ці пад рондаль. І не трэба зваць «ноўтам» гэтае...як бы...ізделіе.
0
Оленевод дизайнерный/адказаць/
20.01.2023
Максим Дизайнер, так купи себе сяоми . чеж ты айфон купил
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930