Знайсці
20.01.2023 / 18:124РусŁacБел

YouTube плануе змяніць правілы ненарматыўнай лексікі

Гэта ўжо выклікала бурную рэакцыю некаторых стваральнікаў відэакантэнту.

Фота: pixabay

На гэтым тыдні англамоўная гульнявая супольнасць YouTube (карыстальнікі, каналы якіх прысвечаны ў асноўным камп’ютарным гульням) была ўзрушаная пасля таго, як некаторыя стваральнікі кантэнту раптоўна ўбачылі дэманетызацыю сваіх старых відэа.

Прычына — новая палітыка кампаніі, уведзеная яшчэ ў лістападзе з мэтай зрабіць некаторыя віды кантэнту больш зручнымі для рэкламадаўцаў. Гэтае новаўвядзенне змяніла падыход платформы да ненарматыўнай лексікі і гвалту. Але, хаця пакуль усё яшчэ не зусім зразумела, што кіраўніцтва YouTube будзе рабіць далей, у кампаніі, відаць, усё ж прыслухоўваюцца да заклапочанасці карыстальнікаў.

«У апошнія тыдні мы чулі рэакцыю многіх стваральнікаў наконт гэтага абнаўлення, — цытуе прадстаўніка YouTube выданне TechCrunch. — Гэтая зваротная сувязь важная для нас, і мы знаходзімся ў працэсе ўнясення некаторых карэкціровак у гэтую палітыку, каб вырашыць іх праблемы. Неўзабаве мы звяжамся з нашай супольнасцю стваральнікаў, як толькі ў нас будзе чым падзяліцца».

У лістападзе YouTube пашырыў сваё вызначэнне гвалту за межы рэальнага свету: так, гвалтоўнае змесціва ў гульнях таксама пачало расцэньвацца як дэманстрацыя гвалту. Змены ў палітыцы ненарматыўнай лексікі былі больш рэзкія. YouTube абвясціў, што больш не будзе лічыць «пекла» (hell) і «чорт» (damn) нецэнзурнымі словамі, але ўсе іншыя нецэнзурныя словы будуць аб'ядноўвацца, а не адрознівацца па ступені сур'ёзнасці (напрыклад, такія словы, як «лайно» (shi*) і «бл****» (fu**), цяпер будуць разглядацца аднолькава непрымальна). Акрамя таго, згодна з новай палітыкай, «ненарматыўная лексіка, якая выкарыстоўваецца ў назве, застаўцы або ў першых 7 секундах відэа ці выкарыстоўваецца паслядоўна цягам усяго відэа, не можа прыносіць рэкламны даход».

Калі лаянка з'яўляецца пасля першых 8 секунд відэа, яно па-ранейшаму мае права на манетызацыю. Але ж змены паўплывалі на вялікую колькасць відэа, многія з якіх былі зробленыя задоўга да таго, як яны былі аб'яўленыя. Стваральнікі пачалі заўважаць гэта прыкладна ў канцы снежня: новыя правілы абмяжоўвалі ахоп старых відэа і права на рэкламу.

Пакуль YouTube неахвотна адказвае на дадатковыя пытанні пра сваю далейшую палітыку, але стваральнікі чакаюць, што новыя правілы ўсё ж перастануць распаўсюджвацца на старыя відэа. Да таго ж пакуль няясна, як адаб'юцца новыя правілы на відэа на іншых мовах, акрамя англійскай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
даведка/адказаць/
20.01.2023
А как Youtube расценит слова нахрен и похер из уст Лукашенко? )) https://www.youtube.com/watch?v=bLdRbUyQ5wI
0
даведка/адказаць/
20.01.2023
Лукашенко выругался на совещании по ценам, а после поехал в Гомель, где перед активом снова крыл матом.
0
ЯНКА/адказаць/
21.01.2023
ЮўТУБ. А сам Ютуб жа часьцяком паводзіць сябе вельмі вылюдачна. Вось у камэнтацыях надта нярэдка ў адкрытую, са смайламі, зьяўляюцца допісы — так, так! — педафілаў з прапановай перайсьці на нейкія іхнія каналы ў Тэлеграме й т.п.. І педафілаў Ютуб быццам нарачна не заўважае! Затое раней ніяк не маглі прайсьці туды камэнты, дзе ў тэксьце было імя «Янка». Бо іхнія альгарытмы «незаганых нораваў» уважаюць гэта імя... (зараз будзе сьмешна) як абразу амэрыканцаў. Кшталту кацапы, пшэкі, х..лы-біньдзераўцы й янкі гоп у кучу брыдкаслоўя. Плюс я маўчу ўжо (хоць насамрэч не) пра забаронішчу называць яўрэяў беларускім і па-беларуску ні ў якім разе не абражальным найменьнем. А пра нязручны выгляд разьмяшчэньня ролікаў, нібы яны заролікі, і жорста навязаныя налады можна прасьпяваць цэлы плач Яраслаўны. Ды навошта, калі карыстальнікам і так усё бачна? Акрамя самога Ютубу, які карціць назваць Ю-туп.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера