Знайсці
19.01.2023 / 23:571РусŁacБел

Мінздароўя змяніла правілы вакцынацыі супраць COVID-19

Мінздароўя выдала дакумент, які мяняе правілы вакцынацыі ад COVID-19. Што было з гэтым раней і як будзе цяпер, разабрала «Зеркало».

Бустарная вакцынацыя па-ранейшаму праводзіцца праз шэсць і больш месяцаў шляхам увядзення адной дозы вакцыны. Але цяпер яе можна рабіць з 5 гадоў (раней было толькі з 18 гадоў).

Раней для бустарнай вакцынацыі выкарыстоўвалі толькі вакцыны «Спутнік V» і «Спутнік Лайт» — любым з кампанентаў без чаргавання і незалежна ад таго, які прэпарат калолі раней. Цяпер жа для бустарнай вакцынацыі можна выкарыстоўваць любыя даступныя вакцыны, дапушчальныя да выкарыстання з улікам узросту і (супраць)паказанняў пацыента.

Раней у інструкцыі было асобна прапісана, што цяжарным і кормячым жанчынам пры бустарнай вакцынацыі ставяць кітайскую вакцыну «Сінафарм» ці іншы прэпарат, але не «Спутнік V» і «Спутнік Лайт». Цяпер гэта абмежаванне знята.

Што ж датычыць асноўнай (першаснай) вакцынацыі, то раней дзяцей да 18 гадоў прышчаплялі толькі «Сінафармам», а цяпер ніякіх дадатковых абмежаванняў няма — акрамя абмежаванняў саміх прэпаратаў у адпаведнасці з іх інструкцыяй.

Акрамя таго, цяпер дазволена рабіць прышчэпку ад каранавіруса ў адзін дзень разам з іншымі прышчэпкамі па календары вакцынацыі і эпідэмічных паказаннях, выконваць двухтыднёвы інтэрвал больш не трэба (толькі калі гэта не прапісана ў інструкцыі да прэпарата). Нельга толькі сумяшчаць прышчэпку ад кавіду з жывымі вакцынамі.

Чытайце таксама:

Кашаль — не адзіны сімптом. Вось што вядома пра кракен, самы заразны штам кавіду

Мінздароўя: Штам «кракен» у Беларусь яшчэ не прыйшоў, большасць хварэе на грып

Што вядома аб новым варыянце Covid XBB.1.5

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
лёсік/адказаць/
20.01.2023
што скажа лесік?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера