Знайсці
20.01.2023 / 10:114РусŁacБел

У Беларусі стварылі вакцыну супраць раку. Мінздароўя сцвярджае: «найлепшыя ў свеце вынікі»

Супрацьпухлінная вакцына «Еленаген» выкарыстоўваецца для павелічэння эфектыўнасці хіміятэрапіі і павышэння імуннага адказу арганізма. Праведзены клінічныя выпрабаванні пры высоказлаякасных метастатычных пухлінах і атрыманы ўнікальны вынік, перадае АНТ.

Паводле Сяргея Краснага, намесніка дырэктара РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М. М. Аляксандрава, акадэміка НАН Беларусі, «на сённяшні дзень гэта найлепшыя ў свеце вынікі ў гэтым напрамку».

Раней была інфармацыя, што вакцына «распрацаваная CureLab Oncology, Inc. — біятэхналагічнай кампаніяй з Бостана, якая і перадала прадукт беларускім калегам». БЕЛТА называе распрацоўшчыкам прэпарата амерыканскага біёлага Алекса Шнэйдэра. 

Дзе вакцыну робяць, не паведамляецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Мангол/адказаць/
20.01.2023
Вряд ли. Ложь. Как обычно.
0
Похоже на очередную сказку/адказаць/
20.01.2023
Не понял, насколько помню, академия наук Беларуси занята, исключительно, рекламой и изданием сборников сказок главного сказочника, который руководит академией наук Беларуси.....
0
Бяруць сумневы/адказаць/
21.01.2023
У загалоўку напісана, што "У Беларусі створана вакцына супраць раку", а з тэкста вынікае, што распрацоўшчыкі - амерыканцы. 
Патлумачце, калі ласка, "хто ўрот"?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера