Знайсці
22.01.2023 / 12:12РусŁacБел

Чатыры чалавекі загінулі падчас пажару ў Смаргоні

Сёння ўначы ў Смаргоні па вуліцы Чырвонаармейскай згарэў прыватны жылы дом, падчас пажару загінулі людзі, паведамляе МНС Гродна.

«Драўляны будынак гарэў знутры, полымя выбівалася на дах, — расказалі ў МНС. — Да нашага прыбыцця мясцовы жыхар увайшоў у дом і вынес на вуліцу жанчыну ў непрытомным стане. Брыгада хуткай дапамогі шпіталізавала выратаваную ў цэнтральную раённую бальніцу. Стан цяжкі».

Пры правядзенні разведкі ў адным з пакояў ратавальнікі выявілі чатыры нежывыя целы: 37-гадовай жанчыны, 36-гадовага гаспадара дома і двух мужчын 38 і 37 гадоў.

Агнём былі пашкоджаныя рэчы ў пакоі, перакрыцці, дах і сцены. Усталяваннем прычыны і абставін здарэння займаюцца супрацоўнікі Следчага камітэта. Найверагодней, да трагедыі прывяло неасцярожнае курэнне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера