Знайсці
23.01.2023 / 00:466РусŁacБел

«Некалькі хлопцаў ірванулася ўбок пры выглядзе інкасатарскага буса. Міліцыянт зняў на камеру, яму было смешна»

Доктарка, якая нядаўна з'ехала з краіны, апісала ў фэйсбуку адзін з апошніх успамінаў пра Беларусь. «Ніхто ўнутры Беларусі не раскажа, як там цяпер, сядаць у турму за выказванні ў інтэрнэце або інтэрв'ю СМІ лічыцца дурасцю».

«У міліцыянта было дзве відэакамеры і добры настрой. Адна камера на грудзях, другую трымаў у руках, — піша ў фэйсбуку доктарка Мая Церакулава. — Здымаў людзей у чарзе ля польскага консульства. Чарга напружана яго не заўважала.

Міліцыянт падышоў да пажылой ахайнай жанчыны, спытаў нешта накшталт «гэта што ж, вы дакументы забіраць?», пры слове «забіраць» спіна хлопца наперадзе мяне нацягнулася спружынай.

Мы прыслухаліся, не паварочваючы галавы. Жанчына адказала, што яна полька і едзе на радзіму. Міліцыянт весела сказаў «шчаслівай дарогі».

Чарга была на вуліцы, да другога акенца. Так, забіраць ужо пададзеныя дакументы, у аўторак з двух да трох. Холадна, слізка, усе пераступаюць з нагі на нагу. Турыстычных візаў больш не даюць, у кожнага ў чарзе былі прычыны. Прычыны маглі не спадабацца міліцыянту.

Да польскага консульства ў Мінску прымыкае банк. Да банка пад'ехаў інкасатарскі бус. Некалькі хлопцаў ірванулася ўбок, нехта ўцёк. Міліцыянт зняў на камеру, яму было смешна. Тузаныя мы нейкія.

Адзін з апошніх успамінаў аб Беларусі. Публікацыю аб першым успаміне нядаўна я пабаялася размяшчаць на сваёй старонцы. У апошнія тыдні ў Беларусі асабліва страшна было — не дадуць з'ехаць.

І скрыншоты перапіскі баялася апублікаваць. Хоць дыялог вельмі ілюстрацыйны.

Ніхто ўнутры Беларусі не раскажа, як там цяпер, сядаць у турму за выказванні ў інтэрнэце або інтэрв'ю СМІ лічыцца дурасцю».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
гамарджоба/адказаць/
23.01.2023
Дарэчы, на тым тыдні знаёмы чакаў на Кастрычніцкай цягніка. Пад мастом стаялі колькі чалавек, сярод якіх тры мужчыны кампаніяй. Потым падыйшла нейкая жанчына і да яе іншая і пачалі абмен рэчы-грошы (пэўна, праз інтэрнэт дамовіліся). Дык тыя м.кі накінуліся на іх з крыкамі "назаконная тарговля". Чым скончылася, няведаю...
23.01.2023
ну такая цытата толькі-толькі пасля навіны пра Дашу Лосік -- таксама не ад вялікага розуму.
0
А я тутака./адказаць/
23.01.2023
Агентура кдб выехаўшы за мяжу байкі травіць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера