Знайсці
23.01.2023 / 23:3344РусŁacБел

Зяленскі павіншаваў са 160-годдзем паўстання 1863 года, не згадаўшы Беларусь і беларусаў

Віншаванне ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага зачытаў пасол Украіны ў Польшчы падчас урачыстасцяў, якія сёння адбыліся ў Варшаве.

У сваім віншавальным лісце Зяленскі заявіў пра народы, якія аб'ядналіся 160 гадоў таму супраць расійскага імперыялізму, але не згадаў сярод іх беларусаў.

«160 гадоў таму нашы народы аб'ядналі свае сілы, устаўшы плячом да пляча супраць расійскага імперыялізму. Студзеньскае паўстанне паскорыла нацыянальнае адраджэнне і вызваленчы рух на тэрыторыі сучаснай Украіны, Польшчы і Літвы», — напісаў прэзідэнт Украіны.

Не было ў Зяленскага згадак пра Беларусь і беларусаў у апісанні сучаснага моманту.

«Дакладна гэтак жа сама сёння аб'ядналіся Украіна, Польшча і Літва, выступаючы супраць злачыннай расійскай агрэсіі, якая, напаўшы на Украіну, кінула выклік бяспецы ўсёй Еўропы і свету», — напісаў Зяленскі.

У той жа час прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што верыць, што свабода і воля да самавызначэння возьмуць верх і ў Беларусі.

На мерапрыемстве таксама прысутнічаў і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Пасля ўрачыстай часткі Дуда і Наўседа сустрэліся са Святланай Ціханоўскай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Фуражку поправь/адказаць/
25.01.2023
Valadzimir, у вас напрочь сбиты ориентиры. Во-первых, укронатовское в любом случае лучше, чем ордынское. Во-вторых, не мясо, а защитники и участники Отечественной войны украинского народа против российских оккупантов.
0
Sparrow /адказаць/
25.01.2023
Диванный воин всегда ладно скроен, они не победят. в смысле не вернут себе захваченные территории. повезет если остановяця на том что имеют сейчас. в долгoй войне с расией украине не выстоять. нет у них на то людских ресурсов и финансы им урежут рано или поздно. западному миру эта война экономически невыгодна.]]
0
Назіральнік/адказаць/
27.01.2023
Вольны , няма адкрытай барацьбы беларусаў з мордарам (уключаючы мясцовую пачвару) - няма адкрытай падтрымкі гэтых самых беларусОў, вашую м.!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера