Знайсці
24.01.2023 / 13:4013РусŁacБел

Лукашэнка: Зяленскі каліноўцаў у калясцы па хакейнай пляцоўцы катаць не будзе

Сёння на нарадзе, прысвечанай грамадска-палітычнаму становішчу ў краіне Аляксандр Лукашэнка зноў згадаў і байцоў палка Каліноўскага, якія ваююць на баку Украіны.

«Афіцыйныя ўлады ад іх спрабуюць дыстанцыявацца. Мы гэта выдатна бачым. Мы выразна разумеем і ведаем, — сказаў Лукашэнка. — Іх адпраўляюць на фронт: «Ідзіце на фронт, трэніруйцеся. Натрэніруецеся — паедзеце ў Беларусь зрынаць уладу. Там зладзіце шабаш, вайнушку». Нядаўна на фронце трапілі пад абстрэл. Нямала загінула, але калекамі колькі засталося! Каму яны сёння патрэбныя? Нікому. Прэзідэнт Зяленскі іх на калясцы па хакейнай пляцоўцы катаць не будзе. Але гэта іх выбар. Яны павінны ведаць, што з імі будзем разбірацца па законах ваеннага часу».

Ён падкрэсліў, што патрэбная будзе сур'ёзная праца, каб ва ўсім разабрацца. «Агулам ніхто нічога не павінен рабіць. Бо мы страцім сваіх прыхільнікаў, і законна страцім. Мы гэта павінны ўлічваць», — акцэнтаваў увагу Лукашэнка.

21 студзеня ў канцы аматарскага хакейнага матчу ён праехаў кола па Лядовай арэне з хлопцам з Данбаса, які ваяваў на баку Расіі, на інвалідным вазку. Гэта быў ураджэнец Данецка Павел Прахарэнкаў, які прысутнічаў на матчы як заўзятар і цяпер жыве ў Мінску.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Олег/адказаць/
24.01.2023
Будет много желающих, отвезти Лукашенко в Гаагу, даже на коляске! Устроим марафон?)
0
анатам/адказаць/
25.01.2023
Клоун! Я за Зеленского всю грязную работу сам сделаю: ты - точно не в рай, а у него сегодня - юбилей, хотя с такой нагрузкой не пожелаешь никому...
0
Реалистка/адказаць/
27.01.2023
Ну, если бы от катания по хоккейной площадке вырастали утраченные конечности - тогда бы покатал.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера