Знайсці
24.01.2023 / 15:09РусŁacБел

«Маем дакладны план»: МЗС Украіны пра гатоўнасць да магчымага абвастрэння з боку Беларусі

Украіна падрыхтаваная да магчымага ўзмацнення пагрозы з боку Беларусі. Урад і вайскоўцы маюць на гэты выпадак выразны план дзеянняў. Пра гэта ў каментарыі «РБК-Украіна» заявіў спікер МЗС Алег Ніколенка.

Алег Ніколенка. Фота «РБК-Украіна»

Пры гэтым ён адзначыў, што Расія ўсяляк спрабуе ўцягнуць Беларусь у непасрэдную вайну.

«Украіна перасцерагае Мінск ад любых магчымых далейшых агрэсіўных планаў. Са свайго боку, пацвярджаем адсутнасць якіх-небудзь агрэсіўных намераў у дачыненні да Беларусі», — заявіў Ніколенка.

Паводле яго слоў, Украіна гатовая да любога развіцця падзей і будзе дзейнічаць выключна рэалізуючы права на самаабарону, прадугледжанае Статутам ААН.

«Сілы абароны і ўрад маюць выразны план дзеянняў на выпадак узмацнення пагрозы з боку Беларусі», — адзначыў Нікаленка.

Паводле звестак аналітыкаў ISW, малаверагодна, што расійскія войскі цяпер плануюць аднавіць новы наступ на поўнач Украіны з боку Беларусі. Зрэшты, спецыялісты не выключаюць такога сцэнарыя восенню 2023 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031