Знайсці
26.01.2023 / 14:142РусŁacБел

Беларусам прапанавалі стаць азіятамі

Алімпійская рада Азіі (АРА) выступае за допуск расійскіх і беларускіх спартсменаў да сваіх турніраў, гаворыцца ў заяве на сайце арганізацыі.

«АРА верыць у аб'яднаўчую сілу спорту і тое, што ўсе спартсмены, незалежна ад іх нацыянальнасці або пашпарта, павінны мець магчымасць удзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах. АРА прапанавала расійскім і беларускім спартсменам, якія маюць права на ўдзел, выступаць у спаборніцтвах у Азіі, у тым ліку ў Азіяцкіх гульнях», — заявілі ў Алімпійскай радзе Азіі.

Пры гэтым АРА падтрымала заяву выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) аб салідарнасці з Украінай, санкцыях супраць Расіі і Беларусі і статусе спартсменаў з гэтых краін. Рада пакуль чакае адказу ад МАК пра ўмовы вяртання расійскіх і беларускіх спартсменаў.

Азіяцкія гульні — аналаг Алімпійскіх гульняў для краін Азіі. Найбліжэйшыя спаборніцтвы пройдуць з 23 верасня па 8 кастрычніка ў кітайскім Ханчжоу. У асобных відах спорту на іх будуць разыграныя квоты на летнія Алімпійскія гульні 2024 года ў Парыжы.

25 студзеня выканкам МАК паведаміў пра намер разгледзець допуск расіян і беларусаў да спаборніцтваў у нейтральным статусе і пералічыў шэраг умоў, напрыклад, спартоўцы не павінны выказваць актыўную падтрымку вайны Расіі супраць Украіны. МАК заклікаў да ўзмацнення ўжо дзеючых санкцый у дачыненні да Расіі і Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4
26.01.2023
Нiчога дзiунага , Лукашэнка пападпiсвау усё што можна было за ЕураАзiйскi саюз.
0
Алек. Ру/адказаць/
26.01.2023
Еу́ропа адрыгнула Лукашэнку, а у́ яго дау́ні комплекс старой дзеу́кі: абы з кім, толькі б не адзін. Гэтым разам Азіі аддау́ся)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930