Знайсці
26.01.2023 / 17:541РусŁacБел

Палітзняволеных Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну пачнуць судзіць 6 лютага

6 лютага справу палітолага Валерыі Касцюговай і менеджаркі публічнага адміністравання Таццяны Кузінай пачне разглядаць суддзя Мінгарсуда Дзіна Кучук, паведамляе «Вясна». Абедзве жанчына за кратамі ўжо больш за паўтара года.

Валерыя Касцюгова — палітолаг, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці «Наше мнение», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніка» і кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе». Яе затрымалі 30 чэрвеня 2021 года.

Таццяна Кузіна — сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa, экспертка даследчага праекта bipart. Яе затрымалі ў Мінску ўначы з 28 на 29 чэрвеня 2021 года.

У залежнасці ад ролі кожнай іх абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 357 (дапамога дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10
26.01.2023
Бедняги :(
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930