Знайсці
26.01.2023 / 18:43РусŁacБел

Сын экс-міністра Патупчыка выйшаў на волю, але вылецеў з пазіцыі другога чалавека ў «Беларуснафце»

Вакансія намесніка дырэктара «Беларуснафты» па эканоміцы на сайце арганізацыі ўжо вакантная. Але сам Сяргей Патупчык на волі. 

Сына былога міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка — Сяргея Патупчыка — затрымалі ў пачатку гэтага або пры канцы мінулага года. 

Чытайце таксама: Затрыманы сын былога міністра энергетыкі Сяргей Патупчык — другі чалавек на «Беларуснафце». І яшчэ шэраг менеджараў

Пасля з'явілася інфармацыя, што Патупчыка-малодшага маглі затрымаць за допіс «Fuck war! Kyiv in my heart!» у сацыяльных сетках. 

Чытайце таксама: «Fuck war. Kyiv in my heart!» Намесніка гендырэктара «Беларуснафты» маглі затрымаць з-за допісу ў падтрымку Украіны

Як стала пазней вядома «Нашай Ніве», Сяргей Патупчык сапраўды атрымаў «суткі». Імаверна, па палітычным артыкуле. Як нам вядома, ён ужо на волі. 

Але звычайны для гэтай сістэмы нюанс: разам з затрыманнем фактычна ні за што і што ніяк не звязана з няздольнасцю выконваць прафесійныя абавязкі, чалавек вылецеў з работы. 

На старонцы кіраўніцтва на сайце «Беларуснафты» пустая вакансія намесніка дырэктара па эканоміцы — раней яе займаў Сяргей Патупчык. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера