Знайсці
26.01.2023 / 19:28РусŁacБел

На выхадных зноў магчымыя праблемы з касавым абсталяваннем

Міністэрства падаткаў і збораў папярэдзіла гандаль, што ў найбліжэйшыя выхадныя, 28-29 студзеня, магчымыя перабоі ў рабоце касавага абсталявання і гандлёвых аўтаматаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Office Life

«У сувязі з правядзеннем у перыяд з 9:00 28 студзеня да 29 студзеня планавых тэхнічных работ магчымыя перабоі з доступам у асабісты кабінет уладальніка касавага абсталявання ў сістэме кантролю касавага абсталявання (СККА), на сайт і ў асабісты кабінет сістэмы кантролю гандлёвых аўтаматаў (СКГА)», — сказана ў паведамленні.

З гэтага паведамлення, праўда, цяжка зразумець, працягнуцца тэхнічныя работы і 29 студзеня ці яны да гэтага дня ўжо скончацца.

У самым пачатку студзеня карыстальнікі ўжо сутыкнуліся з праблемамі аплаты ў гандлёвых аб'ектах, на запраўках з-за касавага збою. Тады праблемы мела кампанія «Тусон», якая кіруе гэтым абсталяваннем. На гэты момант тая праблема лічыцца цалкам ліквідаванай.

Чытайце таксама:

Фірма «Тусон» аднавіла пасля збою амаль усё касавае абсталяванне

«Тусон» расказаў, колькі кас засталося адрамантаваць пасля маштабнага збою і колькі часу гэта зойме

Крамы «Востраў чысціні і смаку» не працуюць, у іншых крамах і на запраўках праблемы з аплатай. Што адбываецца?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031