Знайсці
26.01.2023 / 20:301РусŁacБел

Выйшаў на волю палітвязень Віктар Акцістаў

Віктар Акцістаў адбываў тэрмін у магілёўскай папраўчай калоніі № 15, адкуль выйшаў на волю 31 снежня. За кратамі яго ўтрымлівалі 2 гады 3 месяцы і 10 дзён, узяты пад варту быў 21 верасня 2020 года, піша «Вясна».

Суд Ленінскага раёна 30 снежня 2020 года асудзіў студэнта чацвёртага курса Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці Віктара Акцістава за гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПа 10 жніўня (арт. 364 КК) да 2,5 года калоніі.

У той вечар студэнт хацеў адбіць ад затрымання незнаёмага хлопца каля гасцініцы «Юбілейная» — у выніку гэтага ён нанёс супрацоўніку АМАПа некалькі ўдараў. Пры затрыманні хлопец быў моцна збіты, бацькі на працягу некалькіх дзён не маглі знайсці яго.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1
0
Беларуска/адказаць/
26.01.2023
Як цудоўна! Шчасця і здароўя хлопцу!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930