У Беларусі з'явілася новая форма махлярства: ахвяр завабліваюць дапамогай на дзяцей
Мінпрацы папярэджвае, як не трапіцца на прынаду аферыстаў.
Сутнасць махлярства такая: грамадзянам з дзецьмі дасылаюць паведамленні ад імя афіцыйных органаў — і прапануюць перайсці па спасылцы, каб запоўніць форму з асабістымі данымі і рэквізітамі банкаўскай карты. Нібыта пасля гэтага сям'я атрымае на картку нейкія належныя сацыяльныя выплаты.
У Мінпрацы звяртаюць увагу грамадзян на тое, што ведамства ніколі не інфармуе аб атрыманні сацыяльных выплат або іх пераліку праз СМС і паведамленні ў мэсэнджарах. Выплаты прызначаюцца толькі пасля асабістага звароту ў органы сацыяльнай абароны або па месцы працы.
Беларусаў просяць ні ў якім разе не пераходзіць па падазроных спасылках і не ўводзіць свае асабістыя звесткі.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Латушка фальсіфікаваў у пасольстве, камбрыг Сахашчык — у сябе» — Саннікаў патлумачыў свае прэтэнзіі да лідараў
 28
«Памежнікі былі няўмольныя — нам давялося вяртацца». З якімі складанасцямі сутыкаюцца беларусы, едучы за мяжу з візай PBH
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера