Знайсці
27.01.2023 / 17:133РусŁacБел

Арына Сабаленка згуляе ў фінале Australian Open. Што было чуваць пра яе апошнім часам?

Заўтра, 28 студзеня, тэнісістка Арына Сабаленка згуляе ў фінале Australian Open — першы для яе фінал такога маштабу. Расказваем, як прайшоў мінулы год для першай ракеткі Беларусі.

Фота: AP Photo / Kelly Barnes

«Вельмі расчараваная тым, што спорт неяк звязаны з палітыкай»

Выйграны на шляху да тытулу паўфінал Australian Open — ужо дзясяты пераможны матч Сабаленкі ў 2023 годзе. Шлях да фіналу турніру быў у Арыны простым: у кожнай гульні яна была відавочным фаварытам і не аддала суперніцам ні аднаго сэту. У фінале, аднак, карціна можа быць іншай, бо суперніца Сабаленкі Алена Рыбакіна — больш дасведчаная спартсменка, якая выйграла Уімблдан-2022.

У гэтым годзе праз спартовыя санкцыі за саўдзел у вайне ва Украіне беларускія тэнісісты ўдзельнічаюць у АО у нейтральным статусе, то-бок без назвы краіны і дзяржаўнага сцяга.

Такім чынам, калі Сабаленка выйграе суботні фінал, яна стане першай чэмпіёнкай турніру Вялікага шлема ў нейтральным статусе.

Ужо вядома, што па выніках турніру беларуска стане другой ракеткай свету, а таксама што яна гарантавана заробіць за Australian Open 1,15 мільёна даляраў (у выпадку перамогі гэтая сума павялічыцца да 2,11 мільёна даляраў). Але шлях да 2 мільёнаў будзе няпросты, і гэта пацвярджае сама Арына: «Што тычыцца Алены Рыбакінай, то будзе вельмі складана. Яна ўжо выйграла адзін фінал у турніры «Вялікага шлема». Думаю, нас чакае ў суботу цікавы матч».

У мінулы год Арына, як і іншыя беларускія тэнісісты, трапіла пад спартовыя санкцыі. Гэта выразілася не толькі ў нейтральным статусе спартсменкі, як на АО, але і ў поўным адхіленні беларускіх і рускіх гульцоў ад некаторых турніраў — тых, што праводзяцца ў Брытаніі. Праз гэта брытанская тэнісная асацыяцыя была аштрафаваная, а міжнародныя тэнісныя аб'яднанні АТР і WTA пазбавілі Уімблдан магчымасці разыгрываць рэйтынгавыя ачкі.

У 2022 годзе Сабаленка не выйграла турніры, але ўтрымалася ў топ-10 тэнісістак свету. Сам сезон яна апісала як непросты: «У мяне дакладна быў вельмі, вельмі цяжкі сезон. Але ў той жа час я вельмі яго шаную, бо ён паказаў мне, што нават калі нешта не атрымліваецца, я магу змагацца, нягледзячы ні на што. Ён проста паказаў мне, наколькі я добрая як ваяр».

Падпісантка праўладнага ліста спартоўцаў, Арына рэдка каментуе спартовы бан. Але нядаўна яна выказала незадавальненне тым, што ў спорту не атрымліваецца застацца па-за палітыкай: «Я вельмі расчараваная тым, што спорт неяк звязаны з палітыкай. Мы проста спартсмены, якія займаюцца сваім відам спорту. Вось і ўсё. Мы не займаемся палітыкай. Калі б мы ўсе маглі што-небудзь зрабіць, мы б гэта зрабілі, але мы не кантралюем гэтую сітуацыю. Нам забаранілі ўдзельнічаць ва Уімблдоне, і што гэта змяніла? Нічога, але яны працягваюць гэта рабіць, і гэта сумна».

Сама спартсменка ў 2020-м удзельнічала ў запісе навагодняга звароту ад Аляксандра Лукашэнкі.

«Прыбралі сцягі? Калі ўсім ад гэтага стала лягчэй, то добра»

Сабаленка пачала 2023-ці з перамогі ў Аўстраліі — узяла тытул турніру ў Адэлаідзе. Тады ж яна прызнавалася, што стала іншым гульцом, трохі разумнейшым і спакайнейшым на корце, а расійская тэнісістка Кацярына Макарава расхвальвала Арыну: «Мы шмат з ёй трэніраваліся. Я яшчэ тады сказала, што з яе атрымаецца круты гулец. Калі зможа ўтрымаць цела і не будзе атрымліваць траўмы. Яна прыбаўляе з кожным годам, таму не здзіўлюся, калі ў 2023 годзе яна выйграе адзін з турніраў «Вялікага шлема».

А потым пачаўся Australian Open, і Сабаленка пачала трапляць у навінавую стужку яшчэ і праз уласныя выказванні, а не толькі праз перамогі. Падпісантка праўладнага ліста беларускіх спартоўцаў, Арына ўстрымліваецца ад таго, каб прама выказваць сваё стаўленне да падзей у Беларусі ці вайны ва Украіне. Яна сыходзіць ад адказаў нават тады, калі чуе прамыя пытанні пра гэта, што і здарылася некалькі разоў падчас АО.

Напрыклад, датычна забароны беларускіх і расійскіх дзяржаўных сцягоў Арына выказалася даволі абыякава: «Я ўжо казала, што тэніс і ўвогуле спорт ніяк не звязаныя з палітыкай. Але калі ўсім ад гэтага стала лягчэй, дык добра. Я тут нічога зрабіць не магу. Што я магу сказаць? Яны так вырашылі — значыць, няма сцягоў. Добра». 

А трохі пазней беларуска прызналася, што палітычныя дыскусіі, звязаныя ў тым ліку і з вайной, уплываюць і на яе, але ж Арына не лічыць сябе ў чымсьці вінаватай: «Я разумею, што гэта не мая віна. Я нічога не кантралюю. Калі б я магла нешта зрабіць, канешне, зрабіла б, але я не магу нічога зрабіць. Разуменне гэтага дапамагае мне заставацца моцнай».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Сабаленка: «Шмат бчб-людзей мяне ненавідзяць. Спачатку я рэальна думала: «Ну ўсё, мне піпец»

«Я шчасліўчык!» Як 40-гадовы бацька трох дзяцей Кальцоў сышоў з сям’і дзеля 23-гадовай Арыны Сабаленка

Як 21-гадовая полька з маленькага гарадка ўзляцела на вяршыню сусветнага тэніса — гісторыя новай першай ракеткі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
15
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
13
0
Мiхал/адказаць/
27.01.2023
А хто гэта?
0
Мнение/адказаць/
27.01.2023
Только одно, большая примитивка и все, что с этим может быть
27.01.2023
реалистка!
пока мы па свету бадяемся!!! капейку зарабить... это наш выбор
яна бабло рубит))  -- это яе выбор

и правда у тым што не мы и не ана ничога не вырашым
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031