Знайсці
27.01.2023 / 17:19РусŁacБел

Карыстальнікаў масава выкідае і баніць у Telegram. Што здарылася?

Ужо каля тыдня ў вялікай колькасці карыстальнікаў назіраецца праблема — іх выкідае з акаўнтаў на ўсіх прыладах і дадае ў спам-лісты. Разабраліся, што адбываецца.

У чым праблема?

Нядаўна тэлеграм пачаў выкідаць акаўнты з усіх прыладаў адначасова, то-бок, адвольна закрываць усе сеансы акаўнта. 

Такім чынам, людзі, якія перасталі карыстацца старым нумарам тэлефона або згубілі пароль «двухфактаркі», проста губляюць акаўнт.

А вялікай колькасці тых, хто пасля зайшоў у акаўнты, забаронена пісаць не спісу кантактаў. Звароты ў SpamBot і падтрымку не дапамагаюць.

Пры якіх абставінах гэта адбываецца?

Мяркуючы па ўсім, памылкова. Людзі з апытаных намі, якія сутыкнуліся з праблемай, мелі больш за адзін акаўнт на прыладзе і, што важней, спрабавалі пісаць некаму, у каго яны не былі ў кантактах.

Такім чынам, імаверна, гэта ўнутраная памылка антыспам-сістэмы тэлеграм (магчыма, звязаная з тэсціраваннем новай сістэмы).

Як абараніць свой акаўнт?

  • Да афіцыйнага тлумачэння ад тэлеграма і паведамленняў пра тое, што праблема знікла, пастарайцеся не пісаць з важных для вас акаўнтаў людзям, якія не дадалі вас у кантакты.
  • Прывяжыце да акаўнтаў дзейную сім-карту, каб мець магчымасць атрымаць на яе смс і аднавіць акаўнт. Калі акаўнт прывязаны да віртуальнага нумару, маральна падрыхтуйцеся да таго, што вы можаце хутка яго згубіць і прадумайце план дзеянняў на гэты выпадак.
  • Пераканайцеся, што вы ўключылі двухфактарную аўтэнтыфікацыю — у выпадку страты акаўнта, вашы даныя будуць у бяспецы.
  • Калі ваш нумар актыўны, пераканайцеся, што вы памятаеце пароль двухфактарнай аўтэнтыфікацыі або што ў вашым менеджары пароляў захоўваецца актуальны пароль.
  • Ініцыятыва CyberBeaver раіць таксама адключыць лішнія старыя сесіі ў наладах, каб адвязаць ваш акаўнт ад старых прылад — у выпадку, калі вы ўсё ж яго страціце, на іх будзе менш вашых даных.

Мы забыліся пра нешта ці нечага не ўлічылі? Можаце палепшыць нашы парады? Калі ласка, пішыце нам: на e-mail ([email protected] ці [email protected]), у Telegram (кантактны акаўнт — nn_editor, пасля гісторыю чата лепш выдаліць) або ў каментары пад гэтым артыкулам. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Важна ведаць. Якім чынам рэпрэсіўныя органы дастаюць ужо выдаленую інфармацыю з Telegram і што можна з гэтым зрабіць?

Viber нарэшце стварыў двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Распавядаем, як яе наладзіць — пакажыце гэта старэйшым людзям

Як абараніць сябе і свой акаўнт у WhatsApp: пакрокавы гайд

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031