Знайсці
12.03.2023 / 13:496РусŁacБел

«Як раней не будзе. Будзе лепей». Выйшаў мерч з натхняльнымі цытатамі Андрэя Скурко

Віленская друкарня A2.print зрабіла прынты з цытатамі нашаніўца, а цяпер палітвязня Андрэя Скурко. У продажы ёсць майкі, світшоты, худзі і торбачкі з надпісамі «Як раней не будзе. Будзе лепей», «Шчасце ўнутры нас», «Усё мінецца, а мы застанёмся» і «Захаваць сябе да часу, калі мы зноў будзем разам».

На футболках, світшотах, худзі размешчаныя цытаты Андрэя, якія сталі афарызмамі. Простыя словы падтрымкі, якія ўсім нам даюць крыху надзеі.

Андрэй Скурко — нашанівец, беларускі патрыёт і таленавіты пісьменнік — знаходзіцца за кратамі з 8 ліпеня 2021 года. Дома яго чакаюць жонка Паўліна і сын Тамашык. Дзеля таго, каб даць цяпла сыну, якому цяпер так не хапае бацькі, Андрэй піша для яго вясёлыя вершыкі і дасылае малюнкі. Адзін з іх — слонік — апынуўся на прынце A2.print побач са словамі «Шчасце ўнутры нас».

«Для нас гэта важны праект, — кажуць у друкарні A2.print. — Вельмі важна не забываць палітвязняў. Гэта і наша асабістая гісторыя, мы хочам, каб не забывалі і нашу сузаснавальніцу Алесю Буневіч, каб людзі падтрымлівалі яе і іншых палітвязняў».

Друкарня дасылае рэчы па ўсім свеце, толькі з дастаўкай у Беларусь, па прычынах, якія ад іх не залежаць, могуць узнікнуць праблемы.

Замовіць футболкі можна па 15 еўра, світшоты 25 еўра, худзі — 30 еўра, торбачкі — 10 еўра. Колер розны — чорны, белы, шэры, ружовы, зялёны ды іншыя, толькі некаторыя рэдкія колеры прыйдзецца пачакаць. Калі замовіць 10 і больш адзінак, то можна атрымаць зніжку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Мне гэта бліжэй/адказаць
12.02.2023
Лепей ня будзе, будзе толькі горш ад панядзелкаліецца дробны дождж мора ня будзе, будзе толькі порт бедныя людзі, бедны наш народ
2
Мад., вы што - шчэ жывы?/адказаць
13.02.2023
мой быўшы шчэ не аджыўшы?
0
Ядвига/адказаць
13.02.2023
Кирилл настоящая модель. Красивый парень с приятным голосом.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера