Знайсці
28.01.2023 / 11:27РусŁacБел

У Арменіі ўвядуць добраахвотную тэрміновую службу для жанчын

Добраахвотную тэрміновую службу для жанчын увядуць у найбліжэйшы час. Цяпер праходзіць тэрміновую службу ў войску абавязаны ўсе мужчыны ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў, яе тэрмін складае два гады.

На пачатку студзеня намеснік міністра абароны Арман Саркісян казаў аб распрацоўцы законапраекта аб прыцягненні жанчын на тэрміновую службу. Намеснік кіраўніка ведамства адзначаў, што падставай стала актыўнасць жанчын у пытаннях, звязаных з абаронай.

Ён адзначыў, што Мінабароны арганізавала для жанчын курсы навучання стральбе і іх вынікі прыемна здзівілі вайскоўцаў. Саркісян падкрэсліваў, што служба ў войску для жанчын будзе выключна добраахвотнай.

Дзень арміі адзначаецца ў Арменіі штогод 28 студзеня. Ён прымеркаваны да даты ўтварэння ўзброеных сіл рэспублікі. Сёлета адзначаецца 31-я гадавіна гэтай падзеі. Свята адзначаюць з 2001 года, дзень непрацоўны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930