Знайсці
29.01.2023 / 16:521РусŁacБел

Беларусь і Расію збіраюцца прапіхваць на Алімпійскія гульні праз Азію

Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Алімпійскай рады Азіі (АРА) Рандхір Сінгх расказаў, што МАК распрацоўвае спецыяльную сістэму квот, якая адкрые шлях спартсменам з Расіі і Беларусі для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў наступным годзе праз адбор у Азіі, піша Tribuna.

«Яны не будуць умешвацца ў нашую медальную сістэму або азіяцкую квоту на Алімпійскія гульні. МАК распрацуе палітыку алімпійскіх квот разам з АРА і міжнароднымі федэрацыямі. І будуць уручацца асобныя медалі.

Час для атрымання алімпійскіх квот заканчваецца. Паколькі адхіленне працягваецца, мы запрасілі расійскіх і беларускіх спартсменаў для ўдзелу ў нашых спаборніцтвах і Азіяцкіх гульнях.

Мы распрацоўваем філасофію, па якой яны змогуць удзельнічаць у спаборніцтвах, дзе мы можам вызначыць колькасныя паказчыкі.

Не ў адзінаборствах, напрыклад, не ў барацьбе. Калі нашага байца з Азіі накаўтуюць у першым раўндзе, мы прайграем у кваліфікацыі.

Але калі будзе сістэма ачкоў, як у лёгкай атлетыцы, стральбе… У гэтых відах спорту яны змогуць спаборнічаць. Гэта ўсё рашаецца.

Ідэя ў тым, каб даць магчымасць спартсменам паўдзельнічаць і не прапусціць Алімпійскія гульні ў Парыжы. Спорт — не месца для палітыкі. Спорт — для спартсменаў, ён за любоў, сяброўства і братэрства. Спартыўныя людзі — адна сям’я. Зыходзячы з гэтага, мы іх падтрымліваем», — сказаў Сінгх.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць выступлення на міжнародных спаборніцтвах беларускіх і расійскіх спартсменаў, калі тыя не былі заўважаны ў «актыўнай падтрымцы» вайны ва Украіне. Але гэтая ідэя мае вялікую апазіцыю. Супраць яе актыўна выступае Украіна, спартыўнае кіраўніцтва якой ужо заявіла, што ў выпадку допуску расіян і беларусаў пад любымі шыльдамі, Алімпіяду будуць байкатаваць ужо ўкраінцы. Беларускі Фонд спартыўнай салідарнасці таксама выступае супраць, каб гэта адбывалася на прапанаваных МАК умовах.

Чытайце таксама:

Беларусам прапанавалі стаць азіятамі

Фонд спартыўнай салідарнасці супраць допуску беларускіх спартсменаў да Алімпіяды на ўмовах МАК 

МАК можа дапусціць да спаборніцтваў беларусаў і расіян, якія супраць вайны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Железный Дровосек /адказаць/
29.01.2023
Чым? Вантузам?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера