Знайсці
29.01.2023 / 17:153РусŁacБел

Выйшлі на волю экскурсаводы Сацукевіч і Варыкіш

Паводле інфармацыі крыніц «Радыё Свабода», затрыманыя 13 студзеня экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш, выйшлі на свабоду. Сацукевіч адседзеў 15 дзён, Варыкіш — 10.

Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш

13 студзеня сёлета па дарозе ў Семежава на абрад «Калядныя цары» ў Грозаве Капыльскага раёна сілавікі затрымалі вялікую экскурсію — да 80 чалавек, на двух аўтобусах — з гідамі Алесем Варыкішам, Наталляй Жданок і Іванам Сацукевічам.

Ва ўсіх затрыманых праверылі дакументы і тэлефоны. Большасць людзей, акрамя экскурсаводаў, адпусцілі. Пазней стала вядома, што двух экскурсаводаў — Варыкіша і Сацукевіча — затрымалі на 72 гадзіны. Пасля ім прысудзілі «суткі».

На абрад удзельнікі экскурсіі тады не трапілі, бо іх 5 гадзін пратрымалі ў Капылі ў аўтобусе, пакуль правяралі.

Чытайце таксама:

Затрымалі экскурсаводаў Алеся Варыкіша і Івана Сацукевіча

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
29.01.2023
[Рэд. выдалена]
29.01.2023
[Рэд. выдалена]
0
Алек. Ру/адказаць/
30.01.2023
Баюся, лукашысты не пакінуць хлопцау́ у спакоі.. Прыкладау́ маса,....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера