Знайсці
30.01.2023 / 08:131РусŁacБел

ISW: Затрымкі паставак заходніх узбраенняў не дазваляюць Украіне весці маштабны контрнаступ

Затрымкі ў перадачы Украіне заходніх сістэм залпавага агню, СПА і танкаў абмежавалі здольнасць Украіны праводзіць больш маштабны контрнаступ на фоне няўдач расійскіх вайскоўцаў, пішуць эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Фота: Мінабароны Украіны

Заходнія дыскусіі аб меркаваных цяжкасцях або немагчымасці вяртання Украінай значнай часткі тэрыторыі, захопленай Расіяй у 2022 годзе, недастаткова ўлічваюць тое, як затрымкі Захаду ў перадачы неабходнага вайсковага абсталявання пагоршылі гэтыя праблемы.

Павольныя передача і прыбыццё дапамогі — не адзіныя фактары, якія абмяжоўваюць здольнасць Украіны пачаць буйнамаштабныя наступальныя аперацыі. Гэтаму спрыялі таксама асаблівасці прыняцця палітычных рашэнняў ва Украіне — пры гэтым бездакорнага прыняцця ваенных рашэнняў не было ні ў адной вайне, адзначае ISW.

Як пішуць эксперты, расійскія войскі валодалі ініцыятывай і вялі наступ з 24 лютага па 3 ліпеня 2022 года, пасля чаго іх атакі дасягнулі кульмінацыі. Украінцы перахапілі ініцыятыву і пачалі шырокамаштабнае контрнаступленне ў жніўні, вызваліўшы заходнюю частку Херсонскай вобласці 11 лістапада.

З таго часу Украіна не змагла пачаць новае буйное контрнаступленне, што дазволіла канфлікту перарасці ў пазіцыйную вайну і дало расіянам магчымасць вярнуць ініцыятыву і павысіць планку для будучых украінскіх контрнаступаў.

Схема перадачы заходняй дапамогі ў значнай ступені вызначыла характар гэтага канфлікту, заключаюць аналітыкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
30.01.2023
Украінцы цяпер нават лакальных контрнаступаў для выраўноўвання лініі фронту не робяць, не кажучы ўжо пра маштабныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера