Знайсці
30.01.2023 / 08:341РусŁacБел

Джонсан распавёў пра пагрозы з боку Пуціна перад пачаткам вайны

Былы прэм'ер-міністр Брытаніі Борыс Джонсан у дакументальным фільме Бі-бі-сі распавёў, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін пагражаў яму ракетным ударам падчас тэлефоннай размовы напярэдадні ўварвання Расіі ва Украіну.

Фота: AP

Фільм, у якім распавядаецца аб узаемадзеянні Пуціна з сусветнымі лідарамі перад пачаткам вайны, выйдзе ў эфір у панядзелак увечары.

«У нейкі момант ён як бы прыгразіў мне і сказаў: «Борыс, я не хачу прычыняць табе боль, але з ракетай гэта зойме ўсяго хвіліну», ці нешта ў гэтым духу», — працытаваў Джонсан словы Пуціна.

Доўгая тэлефонная размова адбылася ў лютым мінулага года, а каментар Пуціна прагучаў пасля папярэджання Джонсана аб тым, што вайна ва Украіне будзе мець катастрафічныя наступствы.

«Я думаю, што, мяркуючы па яго [Пуціна] вельмі спакойным тоне, па тым адмежаванні, якое ў яго было, ён проста падыгрываў маім спробам схіліць яго да перамоў», — сказаў экс-прэм'ер.

Джонсан таксама спрабаваў данесці да расійскага прэзідэнта, што Украіна ў найбліжэйшы час не ўступіць у НАТА, і папярэдзіў яго, што любое ўварванне будзе азначаць «больш НАТА, а не менш НАТА» ля межаў Расіі.

«Ён сказаў: «Борыс, вы кажаце, што Украіна не збіраецца ўступаць у НАТА ў найбліжэйшы час. Што значыць у найбліжэйшы час?» І я сказаў: «Ну, яна не збіраецца ўступаць у НАТА ў агляднай будучыні. Вы гэта выдатна ведаеце».

Невядома, наколькі сур'ёзнымі былі пагрозы з боку Пуціна, але, улічваючы папярэднія нападкі Расіі на Вялікабрытанію, у тым ліку атручванне Скрыпалёў у Солсберы, любая пагроза з боку расійскага лідара, верагодна, успрымалася Джонсанам сур'ёзна, адзначаюць карэспандэнты Бі-бі-сі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Борис прекрасные волосы . /адказаць/
30.01.2023
В нато не собираются , не сейчас ни потом , а в конституции посто так написано, не обращайте внимания.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031