Знайсці
30.01.2023 / 08:48РусŁacБел

Украіна ўвяла санкцыі супраць некалькіх беларускіх кампаній

Уладзімір Зяленскі ўхваліў рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны аб увядзенні санкцый супраць 185 юрыдычных і фізічных асоб. Адпаведны ўказ апублікаваны на сайце прэзідэнта Украіны.

Як заявіў Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім відэазвароце, санкцыі ўводзяцца супраць юрыдычных і фізічных асоб, «якія выкарыстоўвае дзяржава-агрэсар, каб перавозіць па чыгунцы вайсковую тэхніку і салдат».

Сярод 182 юрыдычных асоб, «да якіх прымяняюцца персанальныя спецыяльныя эканамічныя і іншыя абмежавальныя меры (санкцыі)», 23 беларускія прадпрыемствы.

Гэта ААТ «Беларуськалій», ААТ «Гомельскі хімічны завод», Беларуская чыгунка і прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр БЧ», ТАА «Еўратрансвагон», магілёўскі «Кронаспан АСБ», лідская «Лакафарба», Белгазпрамбанк, «Беллесэкспарт», ТАА «АСБ Лізінг» ды іншыя.

«Іх актывы ва Украіне блакуюцца, маёмасць будзе выкарыстоўвацца для нашай абароны. Мы будзем працаваць над тым, каб аналагічнае блакаванне было рэалізавана і іншымі краінамі», — распавёў Зяленскі ў вячэрнім відэазвароце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера