Знайсці
02.02.2023 / 10:198РусŁacБел

Instagram нарэшце не будзе баніць фотаздымкі за жаночыя грудзі. Чаму гэта было так доўга забаронена? 

Што адбылося б, калі цяпер жанчына выклала б у Instagram сваё фота топлес? Мадэратары платформы пры дапамозе штучнага інтэлекту спачатку выявілі б наяўнасць грудзей і, калі б гэта было ідэнтэфікавана як «жаночыя грудзі», фота было б адразу выдаленае за парушэнне правіл супольнасці. 

Фота: pixabay

Нядаўна наглядная рада кампаніі Meta выступіла за перагляд карпаратыўных правіл у дачыненні да публікацыі голых жаночых грудзей. Часопіс Vogue у сваім артыкуле задаецца пытаннем, чаму падобнае рашэнне наспела яшчэ даўным-даўно і ў чым наогул сутнасць праблемы. 

Дэйзі Джонс, аўтарка Vogue, лічыць, што кампанія Meta, уладальніца Facebook і Instagram, нарэшце зразумела, наколькі цэнзураванне жаночых грудзей было дурным і бессэнсоўным заняткам, і таму вырашыла змяніць правілы публікацыі фотаздымкаў голага цела. Аднак гэта падаецца вельмі запозненым рашэннем, бо рух у гэтым напрамку пачаўся яшчэ шмат гадоў таму і тэма, на жаль, заставалася без увагі ўвесь гэты час.

Рух Free the Nipple пачаўся ў 2015 годзе. Аднак пры ўсёй цікавасці і актуальнасці ідэі — «чаму жаночыя грудзі ўспрымаюцца як сэксуальны аб’ект, а мужчыны могуць хадзіць без цішоткі?» — яна выклікала шмат незадавальнення. Людзі былі незадаволеныя тым, што гэты рух усё больш стаў прасоўваць патрыярхальныя стандарты жаночай прыгажосці.

«Не існуе спосабу высветліць пол чалавека па тым, як выглядае яго цела знешне. І няма ніякіх прычын, па якіх жаночыя грудзі мусяць быць зацэнзураваныя, а мужчынскія не. Іншае пытанне — трансгендарныя асобы. Ёсць некаторыя трансгендарныя жанчыны, якія не робяць сабе дарагія аперацыі. Як тады быць ім?» — піша Дэйзі Джонс.

Яна адзначае, што праблема не толькі ў сацсетках, а ва ўсёй чалавечай сістэме паводзінаў і каштоўнасцяў цяперашняга жыцця. Адбываецца гэта праз тое, што старыя сацыяльныя ўмовы пазіцыяніруюць мужчын як «назіральнікаў», а жанчын як «назіраемых», і прыхільнікі такога ўкладу не хочуць, каб нешта мянялася. 

«Калі б дзяўчына выйшла з дому без цішоткі і станіка — яе б аштрафавалі або арыштавалі, чаго не здарылася б з хлопцам», — падкрэслівае аўтарка Vogue.

На яе думку, Meta засталося яшчэ шмат працы над такім дазволам. Трэба разумець, што пры гэтым кампаніі трэба будзе падтрымліваць забарону на парнаграфію і пры гэтым не падтрымліваць забарону аголенасці, што зрабіць досыць складана. 

«Але факт застаецца фактам: ідэя аб тым, што жанчыны могуць быць альбо сэксуальнымі, альбо агіднымі — найбольш дамінантная ў нашым свеце ўмоўнасць. Таму мала аднаго толькі дазволу на голыя жаночыя грудзі, трэба змяняць цэлую сістэму свядомасці, традыцый і каштоўнасцяў», — падсумоўвае Джонс.

Чытайце яшчэ:

Мелказёраў пра бэкстэйджы інтэрв'ю, дзяўчат (50+), жыццё і маліну — вялікі «Ток» 

Чаму кот выбірае аднаго гаспадара? Дазнайцеся, як спадабацца вашаму гадаванцу 

Чаму жанчыны адчуваюць сябе кепска перад месячнымі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
02.02.2023
Лол, ну і? Нават калі гэта праўда (што не факт, мужчыны агулам розныя, і вашыя спасылкі на "фізіялогію" - гэта вашыя фантазіі, навуковых прац такіх няма), то чаму жанчынам мусіць быць не пофіх на чужыя праблемы? Што нехта так ужо ўспрымае іхныя грудзі як сэксуальны аб'ект, што жыццё яму ня мілым становіцца? Калі ўжо нейкі мужчына не можа сябе стрымаць, то гэта паталогія, якую варта медыкаментозна лячыць. Магчыма прымусова.

Я вось ўспрымаю як сэксуальны аб'ект жаночыя шыйку і вушкі. Ммммм. І ў прынцыпе рады што іх не хаваюць)) І што пагладзіць іх значна прасьцей чым грудзі. І дарэчы, калі я ў стасунках, мне цяжка ўявіць, што мая дзяўчына неяк па-рознаму будзе рэагаваць на тое, гладжу я чужую шыйку ці грудзі))) Вынік будзе той жа) Але ж шыйку не хаваюць.

Хаця вось аятола нешта падазрае наконт мяне, і прымушае жанчын насіць хіджаб.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
02.02.2023
А мужчинам что показывать?Денег нет и сисек нет, только хм работает. Не у всех среднестатистический карандаш!Каму-то есть что предложить!Долой притеснения по размерному типу!
02.02.2023
Maxmud, Упэўнены, вашая маці перад вамі ходзіць аголеная. А вашая дзяўчына паказвае грудзі вашаму таце. Калі інакш, то вашыя інтэрнэт-развагі, гэта пустое.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829