Знайсці
30.01.2023 / 21:20РусŁacБел

У Пакістане тэрарыст-смяротнік падарваў бомбу ў мячэці

Тэракт з удзелам смяротніка адбыўся ў пакістанскім горадзе Пешавары. Як паведамілі прадстаўнікі службаў бяспекі, тэрарыст здзейсніў падрыў, калі знаходзіўся ў мячэці ў першым шэрагу.

Фота: AP Photo/Muhammad Sajjad

Раён, дзе прагрымеў выбух, ачапілі, у горадзе ўвялі надзвычайнае становішча. Па інфармацыі, больш за 60 чалавек загінула, больш за 150 атрымалі раненні.

Відавочцы паведамляюць, што ў момант выбуху ў мячэці знаходзілася больш за 120 чалавек. Сярод пацярпелых былі ў асноўным паліцыянты: недалёка ад мячэці знаходзіцца паліцэйскі ўчастак.

Як паведамляюць рэгіянальныя СМІ, адказнасць за напад узяла на сябе забароненая ў краіне групоўка «Рух талібаў Пакістана». Яны змагаюцца за больш строгае выкананне ісламскіх законаў у Пакістане, вызваленне членаў групоўкі, якія знаходзяцца ў турмах, а таксама скарачэнне вайсковай прысутнасці ў былых племянных рэгіёнах краіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера