Знайсці
31.01.2023 / 10:296РусŁacБел

У Плешчаніцах спалілі аўтамабіль начальніка ДАІ Лагойскага РАУС

Здарэнне адбылося яшчэ 24 студзеня каля другой гадзіны ночы, паведамляе паблік «Лагойск (не)афіцыйна».

Як высветлілася, прычынай пажару быў падпал. Падазраваны быў аператыўна затрыманы і ва ўсім прызнаўся. Ім аказаўся мясцовы жыхар.

Прычынай падпалу стала тое, што прыкладна за месяц да інцыдэнту яго пазбавілі правоў кіроўцы на 5 гадоў і аштрафавалі на 200 БВ (тады гэта 6400 рублёў) за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

Цяпер падпальшчыку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці агульнанебяспечным спосабам і прычыненне значнай шкоды). У чаканні суда ён знаходзіцца пад вартай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
гердзень /адказаць
31.01.2023
прычыны падпалу кажуць пра тое, што нікога не злавілі. бо надта банальна. супраціў жыве
2
Казик/адказаць
31.01.2023
Пыль. Купит себе новый и получше.
0
гоблен/адказаць
31.01.2023
"Пыль. Купит себе новый и получше."
(зевает) ясный пень пыль. Купит и получше. И его тоже однажды ночью. Будет две пыли и он купит ишо. Значительно лучше первых двух (трясёцо от смеха)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера