Знайсці
31.01.2023 / 13:11РусŁacБел

Палкоўнік Расгвардыі называў напад на Украіну агрэсіяй і акупацыяй. Яго арыштавалі і судзяць

Расійскі тэлеграм-канал «Два маёра» паведамляе, што вайсковая контрвыведка выявіла «праціўніка СВА» ў Расгвардыі. Суд па справе палкоўніка Валерыя Катовіча праходзіць у Растоўскім-на-Доне гарнізонным ваенным судзе. Яго абвінавачваюць у распаўсюджванні заведама ілжывай інфармацыі аб выкарыстанні Узброеных сіл РФ.

Як паведамляе тэлеграм-канал, палкоўнік Катовіч пасля пачатку так званай СВА называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі і агрэсарамі, у яго пачаліся канфлікты з іншымі супрацоўнікамі.

Ва Украіне ў яго брат і іншыя сваякі.

Валерый Катовіч родам з Украіны, паведамляе канал. Скончыў Харкаўскі ваенны інстытут МУС і служыў ва ўнутраных войсках Украіны на тэрыторыі Крыма. У 2014 годзе атрымаў расійскае грамадзянства і паступіў на службу ў праваахоўныя органы РФ. З 2020 года служыць у Паўднёвым цэнтры матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Расгвардыі на пасадзе начальніка аддзелу закупак.

Аўтары канала намякаюць, што Катовіч, зʼяўляючыся супрацоўнікам тылавога падраздзялення, сабатаваў свае належныя абавязкі, у выніку чаго «зацягваліся тэрміны пастаўкі матэрыяльных сродкаў і прадуктаў харчавання для падраздзяленняў на фронце».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829