Знайсці
01.02.2023 / 10:39РусŁacБел

Праз два тыдні ў Гомелі пачнуць судзіць украінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць на карысць Украіны»

У Гомельскім абласным судзе 14 лютага распачнецца суд над грамадзянінам Украіны Паўлам Купрыенкам і жыхарамі Гомельшчыны Дзмітрыем Салавянчыкам і Тарасам Мачынскім.

Павел Купрэйчык, Тарас Мачынскі, Дзмітрый Салавянчык

У залежнасці ад ролі кожнага, мужчын абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 358-1 (агентурная дзейнасць), ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 405 (пакрывальніцтва злачынстваў). Справу будзе разглядаць вядомы сваёй працай па палітычных справах суддзя Руслан Царук. Працэс пакуль адкрыты, піша «Вясна».

Тры месяцы таму на дзяржаўным тэлебачанні выпусцілі відэасюжэт, у якім паведамлялася, што нібыта «КДБ Беларусі спыніў дзейнасць агентуры вайсковай разведкі Украіны». У сюжэце паказваюцца тры затрыманыя. Гэта грамадзянін Украіны, прадпрымальнік Павел Купрыенка, і двое грамадзян Беларусі — жыхары Гомельшчыны Дзмітрый Салавянчык і Тарас Мачынскі. Пры гэтым паведамляецца, што Мачынскі атрымаў беларускае грамадзянства толькі ў 2010 годзе — прапагандысты яго называюць «былым украінцам». А Салавянчык працаваў кур'ерам у кампаніі Купрыенкі.

Паведамляецца, што ў Паўла Купрыенкі «былі заданні ў тым ліку маніторынгу грамадска-палітычнай абстаноўкі ў Беларусі».

У яго нібыта знайшлі дакумент за подпісам начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыла Буданава.

Прапагандысты сввярджаюць, што Купрыенку завербавалі ўкраінскія спецслужбы. Тараса Мачынскага абвінавачваюць у тым, што ён перадаваў даныя аб размяшчэнні і перасоўванні па Беларусі вайсковай тэхнікі Купрыенку, а той, у сваю чаргу, — украінскім спецслужбам. Сцвярджаецца, што Салавянчыка «выкарыстоўвалі ўцёмную». У відэасюжэце распавядаюць, што Дзмітрый здымаў перамяшчэнне вайсковай тэхнікі ў Беларусі і прасіў пра гэта родных, а потым перадаваў Купрыенку, «не ведаючы, для чаго яны яму».

Паведамлялася, што ў дачыненні да Купрыенкі распачалі крымінальную справу па артыкуле «Агентурная дзейнасць», якая прадугледжвае ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі. А супраць Салавянчыка і Мачынскага — па артыкуле «Здрада дзяржаве», па якой прадугледжана да 15 гадоў пазбаўлення волі.

20 кастрычніка пра іх затрыманне выказваўся кіраўнік КДБ Іван Церцель:

«Мы бачым актывізацыю вядзення агентурнай разведкі з боку ўкраінскіх замежных спецслужбаў. Зусім нядаўна намі была спынена праца на нашай тэрыторыі створанай вайсковай выведкай Украіны рэзідэнтуры. Затрыманы рэзідэнт, грамадзянін Украіны, і двое нашых грамадзян, якія ступілі на шлях здрады і працавалі ў інтарэсах замежнай дзяржавы».

КДБ спатрэбілася толькі тры месяцы для расследавання гэтай справы і перадачы яе ў суд.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
12
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930