Знайсці
01.02.2023 / 10:461РусŁacБел

Байдэн у канцы лютага прыедзе ў Польшчу

Прэзідэнт ЗША ў канцы лютага прыедзе ў Польшчу. Ён там можа правесці сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім і польскім прэзідэнтам Анджэем Дудам, пішуць польскія СМІ.

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн у Вашынгтоне. Фота: AP Photo/Patrick Semansky

Сустрэча можа прайсці ў Варшаве або ў памежным горадзе Жэшуве. Паездка Байдэна ва Украіну не плануецца.

Паводле звестак выдання, сустрэча павінна стаць часткай больш шырокай схемы ўрэгулявання канфлікту, у рамках якой Зяленскі плануе прадставіць «мірны план» з 10 пунктаў і склікаць для яго абмеркавання міжнародную канферэнцыю, у якой возьмуць удзел краіны-гаранты бяспекі Украіны. У іх ліку, акрамя ЗША, будуць таксама Канада, Турцыя, Вялікабрытанія, Ізраіль, Германія і Польшча.

У план Зяленскага ўваходзіць пытанне аб стварэнні Міжнароднага трыбунала, наданне гарантый бяспекі Украіны ад еўраатлантычных арганізацый і прызнанне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў межах да 2014 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
American /адказаць/
02.02.2023
Будет просить прощения за то что росийкую ракету, убившую двух поляков назвал украинской и не стал вводить в силу 5 статью устава НАТО.  Joe путинский пудель.   .. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера