Знайсці
01.02.2023 / 11:47РусŁacБел

Два гады «хіміі» за абразу Лукашэнкі вынес суд у Ваўкавыску на выязным пасяджэнні

Суд Ваўкавыскага раёна на выязным судовым пасяджэнні на базе філіяла «Ваўкавыскія электрычныя сеткі» 23 студзеня вынес прысуд работніку прадпрыемства Аляксею Ярашэвічу, абвінаваціўшы яго ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Мікалай Сяргейка.

Па матэрыялах абвінавачання Аляксей Ярашэвіч яшчэ ў красавіку 2021 года ў «Аднакласніках» размясціў выяву Аляксандра Лукашэнкі і суправадзіў яе непрыстойным тэкставым паведамленнем.

Сваю віну мужчына прызнаў у поўным аб'ёме і раскаяўся.

Суд Ваўкавыскага раёна прызнаў яго вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на два гады (г. зн. «хімія»).

Мабільны тэлефон абвінавачанага як сродак здзяйснення злачынства канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930