Знайсці
01.02.2023 / 16:399РусŁacБел

Чаму Лукашэнку ў Зімбабвэ суправаджаў часовы павераны Беларусі ў ЗША? 

Цягам візіту Аляксандра Лукашэнкі ў адну з найбольш адсталых краін свету — Зімбабвэ — яго суправаджаў інтэлігентнага выгляду мужчына ў акулярах. Гэта Дзмітрый Басік. Ён прысутнічаў на інаўгурацыі Байдэна, і на сайце МЗС усё яшчэ пазначаны як часовы павераны Беларусі ў ЗША. Чаму ён цяпер у Зімбабвэ? 

Дзмітрый Басік злева. Фота: тэлеграм-канал «Пул первого»

Басік застаецца часовым павераным, але ўжо нейкі час як пакінуў ЗША і быў у Мінску. 

«Відаць, паколькі ён быў пад рукой, яго ўзялі ў Зімбабвэ ў якасці перакладчыка, у яго бездакорная англійская», — сказаў «Нашай Ніве» адзін з суразмоўцаў.

«Ён заўсёды быў у пуле перакладчыкаў, якія могуць суправаджаць дэлегацыі высокага ўзроўню. І ў Зімбабвэ, хутчэй за ўсё, ён быў па тых жа справах — як перакладчык», — патлумачыў іншы суразмоўца. 

Прафесійныя якасці Дзмітрыя Басіка высока ацэньваюць яго былыя і дзейныя калегі. Ён быў блізкі з нябожчыкам намеснікам міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам, які адказваў за амерыканскі кірунак, і апісваецца як спакойны, таварыскі і разумны чалавек. 

Цікавы факт яго біяграфіі: Басік спяваў у беларускім трэш-фолк-метал гурце Vicious Crusade. Гэта быў адзін з заўважных гуртоў свайго часу. Збольшага ён выпускаў англамоўныя хіты, але было і некалькі песень па-беларуску. Апошні альбом называўся Freedom Comes.

Дзмітрый Басік у 2007 годзе

У розны час Басік працаваў у цэнтральным апараце Міністэрства замежных спраў, быў консулам у Нідэрландах і часовым павераным у Канадзе. 

Падчас выбараў у 2020-м на ўчастку ў Вашынгтоне вынікі галасавання, якія апублікавала выбарчая камісія, супалі з данымі экзітполаў, якія праводзіліся на выхадзе з участкаў у беларускіх дыппрадстаўніцтвах за мяжой. Ціханоўская тут атрымала 419 галасоў, тады як Лукашэнка — 13.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Галасаваў у Вашынгтоне ў 2020/адказаць/
01.02.2023
У вас недакладная інфармацыя. Незалежныя назіральнікі былі дапушчаны да назірання і падліку галасоў.
0
Галасаваў у Вашынгтоне ў 2020/адказаць/
01.02.2023
Басік нават апублікаваў афіцыйны пратакол: https://zubr.in/commission/5910
0
Щучещена/адказаць/
01.02.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031