Знайсці
01.02.2023 / 14:12РусŁacБел

Палітвязень Максім Сілюк выйшаў на волю

За кратамі ён правёў 795 дзён.

Жыхара Брэста затрымалі 28 лістапада 2020 года па справе аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Брэсце, піша «Вясна».

Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісу пратэснага характару на гандлёвы павільён і арт. 309 КК за ўстаноўку на чыгуначных шляхах металічнага дроту, з прычыны чаго электрацягніку быў пададзены сігнал аб спыненні. 

18 мая 2021 года Максім асуджаны судом Ленінскага раёна Брэста на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбываў у шклоўскай калоніі № 17.

Максім цалкам адбыў тэрмін і сёння выйшаў на волю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930