Знайсці
02.02.2023 / 08:184РусŁacБел

Даследаванне: Расія набывае характэрныя рысы дыктатуры

Сітуацыя з дэмакратыяй у свеце крыху палепшылася ў 2022 годзе пасля зняцця кавідных абмежаванняў, але значна пагоршылася ў Расіі пасля яе ўварвання ва Украіну, паведаміла BBC са спасылкай на групу даследчыкаў Economist Intelligence Unit (EIU) у штогадовым даследаванні «Індэкс дэмакратыі».

Фота: АР

Па даных EIU, менш за палову насельніцтва планеты (45,3%) жыве ва ўмовах дэмакратыі, больш за трэць — 36,9% — ва ўмовах аўтарытарнага праўлення, галоўным чынам — у Расіі і Кітаі.

Крыху менш за 8% насельніцтва жыве ва ўмовах «поўнай дэмакратыі» — у гэтай групе больш за 20 краін, у тым ліку Канада, Швецыя і Уругвай.

«Пасля ўварвання ва Украіну [дэмакратычныя] паказчыкі Расіі паказалі самае рэзкае падзенне сярод усіх краін свету, — заявіла аналітычная група. — Расія ўжо доўгі час знаходзіцца на траекторыі адыходу ад дэмакратыі і цяпер набывае многія характэрныя рысы дыктатуры».

У EIU адзначаюць, што расійскія ўлады ажыццяўляюць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі супраць СМІ і апазіцыі з тых часоў, як прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін увёў войскі ва Украіну год таму.

Сярод станоўчых тэндэнцый, якія адзначаюць аналітыкі, — пераход Чылі, Францыі і Іспаніі з катэгорыі «недасканалая дэмакратыя» ў катэгорыю «поўная дэмакратыя» — у асноўным гэта адбылося праз скасаванне жорсткіх каранавірусных захадаў, якія абмяжоўвалі свабоду грамадзян.

«Але з глабальнага пункту гледжання 2022 год быў расчаравальным для дэмакратыі», — гаворыцца ў даследаванні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
a.hto.tam.idze/адказаць/
02.02.2023
Не ведаю, чаго кураць у BBC, але характэрныя рысы дыктатуры ў Расеі існавалі ў до цягам як мінімум 10 апошніх гадоў. Ад пачатку вайны, Расея імкліва набывае рысы таталітарызму.
0
Праўдаруб/адказаць/
02.02.2023
Яны там абкураныя ці што? Толькі “набывае” ахаха
0
Тюрьма Народов/адказаць/
02.02.2023
Россия списывает модель внутреннего устройства с модели лукашенковского режима в Беларуси.
 Просто, в отличии от Беларуси, население России падко на конфекту в виде воровства и захвата чужих стран и чужих территории, можно, в это, канализировать жизнь русских над выгребными ямами.
 Но, уже перестаёт работать и это.
 Значит перейдут к репрессиям и террору населения, что лучше всего получается у власти России, всё существование России (Московского княжества, Москвского улуса Орды, России, Российской Империи, СССР, Российской Федерации).
 Были тюрьмой народов ею и останутся.
 Касается и ябатек лукашенко в полном объёме, им нравится жить в условиях тюрьмы и концлагеря.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера